.

мастацкае кіраўніцтва

Галоўны рэжысёр

Мiхаiл Панджавiдзе

Уладальнік медаля Францыска Скарыны

 

Нарадзіўся ў 1969 годзе. Скончыў факультэт музычнага тэатра па спецыяльнасці "Рэжысёр" (майстэрні В.А.Мілера і М.А.Ашэроўскага) і аспірантуру (навуковы кіраўнік – прафесар, народны артыст СССР Г.П.Ансімаў) Расійскай Акадэміі Тэатральных Мастацтваў (ДІТМ). З 2001 года – кіраўнік рэжысёрскай групы Вялікага тэатра Расіі.


Рэжысёр-пастаноўшчык больш за 20 спектакляў у тэатрах оперы і балета Татарстана, Навасібірска, Магнітагорска, Екацярынбурга, Астраханскім дзяржаўным музычным тэатры, Нацыянальным тэатры Марока, сярод якіх: "Барыс Гадуноў" М.Мусаргскага, "Снягурачка" і "Царская нявеста" М.Рымскага-Корсакава, "Яўген Анегін" і "Іаланта" П.Чайкоўскага, «Дырэктар тэатра» В.А.Моцарта, "Рыгалета", "Набука" і "Аіда" Дж.Вердзі, "Мадам Батэрфляй" і "Тоска" Дж.Пучыні, "Паяцы" Р.Леанкавала і інш.


Працаваў з дырыжорамі Я.Светланавым, Г.Раждзественскім, М.Эрмлерам, В.Гергіевым, У.Андропавым, рэжысёрамі Б.Пакроўскім, М.Ашэроўскім, Р.Стуруа, Г.Ансімавым, І.Шароевым, А.Ціцелем. Удзельнічаў у Міжнародным фестывалю ім. В.Барсавай і М.Максакавай (Астрахань), Маскоўскім Вялікодным фестывалю, Міжнародным фестывалю ім. Ф.Шаляпіна (Казань). Аўтар шэрагу тэматычных і юбілейных канцэртных праграм.
З 2006 па 2008 год – мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага тэатра "Царыцынская опера".


Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Татарстан ім. Г.Тукая за спектакль "Любоў паэта" (2008). Гэты спектакль таксама стаў пераможцам тэатральнай прэміі "Залатая маска" ў намінацыі "Лепшая мужчынская роля" (2008).
З мая 2010 года – галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

На сцэне беларускага Вялікага тэатра ажыццявіў пастаноўкі опер “Набука” (2010), “Тоска” (2010), “Аіда” (2011), “Севільскі цырульнік” (2011), "Сівая легенда" (2012), "Турандот" (2013).

Партнёры