Ніна Шарубіна

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Народная артыстка Беларусі


Біяграфія

Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай (Беларусь, 1993)

У 1994 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас дацэнта В. Раговіч), у 1999 годзе – асістэнтуру-стажыроўку (клас прафесара, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Л. Івашкова).
У 1998 годзе дэбютавала на сцэне Беларускай оперы ў партыі Мікаэлы. З 2002 года – салістка тэатра.
У 2008 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
У 2010 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.09.2010 № 503 за высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці культуры прысвоена ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь".
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.09. 2013 № 401 за выдатныя дасягненні вакальнага і выканаўчага майстэрства, якія маюць высокую эстэтычную каштоўнасць і ўносяць значны ўклад у беларускую нацыянальную культуру, заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Ніне Шарубінай прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.


РЭПЕРТУАР

Амелія – "Баль-маскарад" 
Аіда – “Аіда” 
Абігаіль – "Набукка" 
Лэдзі Макбет – “Макбет” 
Чыо-Чыо-сан – "Мадам Батэрфляй" 
Тоска – “Флорыя Тоска” 
Нэда – "Паяцы" 
Сантуца – "Сельскі гонар" 
Мікаэла – "Кармэн" 
Ліза – "Пікавая дама" 
Земфіра – "Алека" 
Ірына - "Сiвая легенда"
Турандот у аднайменнай оперы
Партыі саліруючага сапрана ў Рэквіеме Дж. Вердзі, Рэквіеме В.-А.Моцарта, кантаце “Карміна Бурана” К.Орфа і Сімфоніі №9 Л. Бетховена.


ГАСТРОЛІ

Прадстаўляла беларускае опернае мастацтва на міжнародных фестывалях і гастролях у Аўстрыі, Іспаніі, Галандыі, Францыі, Швейцарыі. Выступіла з вялікім сольным канцэртам у Італіі ў рамках мерапрыемстваў міжнароднага культурнага абмена. У ліпені 2006 года спявачцы быў давераны гонар адкрываць Міжнародны фестываль “Openair” у Германіі выкананнем партыі сапрана ў кантаце К.Орфа “Карміна Бурана”, а ў верасні 2006 года салістка была запрошана прыняць удзел у VIII Міжнародным фестывалі музыкі і танца у г.Бангкоку (Тайланд) з выкананнем галоўнай партыі ў спектаклі “Аіда”. 
Гастралявала ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Францыі, Швейцарыі, Германіі, Тайландзе, Аўстрыі. Пастаянная ўдзельніца Міжнароднага фестывалю імя Ф. Шаляпіна ў Казані (Расія).


 

 

Партнёры