Сяргей Франкоўскі

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017)
  • кавалер ордэна Францыска Скарыны (2016)
  • народны артыст Беларусі (2009)
  • заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2004)
  • лаўрэат III прэміі I Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў ім. С. Лемешава (Расія, Твер, 1992)
  • лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў імя Л.П.Александраўскай

Біяграфія

У 1995 годзе скончыў Беларускую акадэмію музыкі, у 1997 годзе – магістратуру (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Л. Івашкова). 

З 1993 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.

Дацэнт кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.


У 2009 годзе ганараваны ўзнагародай Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў – Прэміяй імя Л. П. Александроўскай з уручэннем бронзавай статуэткі «Натхненне».


РЭПЕРТУАР

Дубатоўк – "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана
Доктар Фауст - "Фауст" Ш. Гуно
Радамес - "Аіда" Дж. Вердзі
Каварадосі – "Тоска" Дж. Пучыні
Каніа - "Паяцы" Р. Леанкавала
Карлас - "Дон Карлас" Дж. Вердзі
Рычард - "Баль-маскарад" Дж. Вердзі
Калаф – "Турандот" Дж. Пучыні
Пінкертон – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Герцаг – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Герман - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Раман - "Сівая легенда" Д. Смольскага
Манрыка - "Трубадур" Дж. Вердзі
Альфрэд - "Травіята" Дж. Вердзі
Ізмаіл – "Набука" Дж. Вердзі
Макдуф - "Макбет" Дж. Вердзі
Рудольф – "Багема" Дж. Пучыні
Хазэ - "Кармэн" Ж. Бізэ
Эдгар – "Лючыя дзі Ламермур" Г. Даніцэці
Турыду - "Сельскі гонар" П. Масканьі
Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Самазванец - "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага
Князь Галіцын – "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Партыя саліруючага тэнара ў рэквіемах В. А. Моцарта, Дж. Вердзі і інш.


ГАСТРОЛІ

Неаднаразова ўдзельнічаў у оперным фестывалі "Classic Openair" у Швейцарыі, дзе выступаў у спектаклях сумесна з сусветна вядомымі спевакамі (Паата Бурчуладзэ, Сальваторэ Фізікела, Крысціян Ёхансан), дырыжорам Ральфам Вайкертам і інш.
Гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Швейцарыі, Кіпры, ЗША, Тайландзе, Вялікабрытаніі, Кітаі, Турцыі, Азербайджане.


 

Партнёры