Оперная трупа

Таццяна Гаўрылава


Біяграфія

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна і вакальнае аддзяленне (клас прафесара, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Л. Я. Колас). З 2003 года – стажор, з 2004 – салістка тэатра.

Лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2001 г.).
У 2014 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.


РЭПЕРТУАР

Марфа – "Царская нявеста"
Царэўна Ненаглядная Краса – "Кашчэй Бессмяротны"
Палавецкая дзяўчына – "Князь Ігар"
Разіна – "Севільскі цырульнік"
Фраскіта, Мікаэла – "Кармэн"
Лаўрэта – "Джані Скікі"
Рыта – "Рыта, або Пірацкі трохвугольнік"
Сёмая жонка – “Сіняя Барада і яго жонкі”
Прынцэса – "Чарадзейная музыка"
Назія – "Горад майстроў"
Мышка – "Церам-церамок"
Партыі саліруючага сапрана ў Рэквіеме В.-А. Моцарта і кантаце "Карміна Бурана" К. Орфа. Віялета - "Травіята"
Чыо-Чыо-Сан - "Мадам Батэрфляй"
Медэя -"Метамарфозы"
Ліў - "Турандот"


ГАСТРОЛІ

Выступала ў Германіі з аркестрам "Маладая Беларусь", прымала ўдзел у фэстывалі камернай музыкі ў Італіі. У складзе опернай трупы гастралявала ў Германіі.