Оперная трупа

Вольга Маліноўская


Біяграфія

Па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» ў 2014 годзе скончыла Мінскі музычны каледж імя М.Глінкі (клас В.Косаравай), у 2014 годзе працягнула навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас народнай артысткі Беларусі Н.Шарубінай).

З 2017 года – салістка Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Керубіна – "Вяселле Фігара"
Лаура – "Іаланта"
Першы і Трэці хлопчык – "Чароўная флейта"


ГАСТРОЛІ

Падчас навучання ў Мінскім музычным каледжы ім М.Глінкі дэбютавала ў партыі Зосі ў оперы "Verbum Nobile» у пастаноўцы Музычнага Дома «Класіка» пад кіраўніцтвам дырыжора І.Касцяхіна, выступала запрошанай салісткай капэлы «Санорус», камернага хору «Галгофа», а таксама з'яўлялася пастаяннай салісткай студэнцкіх аркестраў каледжа.

У рамках опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканала такія партыі, як: Фьёрдзіліджы («Так паступаюць усе жанчыны» В.А.Моцарта), Мімі («Багема» Дж.Пучыні), Іаланта («Іаланта» П.Чайкоўскага), Другая Дама («Чароўная флейта» В.А.Моцарта).