Оперная трупа

Аксана Волкава


Біяграфія

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара, народнай артысткі Беларусі Л. Галушкінай) у 2004 годзе. Студэнткай III курса ў 2001 годзе была прынята ў трупу Беларускай оперы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017). Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2002 і 2008 годы). У 2008 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Уладальніца гранд-прэміі і звання лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2010.12.31 № 375.

2009 – прайшла па конкурсе ў Маладзёжную оперную праграму Вялікага тэатра Расіі.

2009-2010 – майстар-класы: Gloria Guida, Vito Maria Brunetti, George Darden, Diane Zola, Laura Claycomb, Lenore Rosenberg, Дзмітрый Удовін, Святлана Несцярэнка, Яўген Несцярэнка, Ірына Багачова.


РЭПЕРТУАР

Вольга – "Яўген Анегін "
Паліна – "Пікавая дама"
Канчакоўна – "Князь Ігар"
Любаша – "Царская нявеста"
Кашчэеўна – "Кашчэй Бессмяротны"
Марына Мнішак – "Барыс Гадуноў"
Трэцяя жонка – "Сіняя Барада і яго жонкі"
Кармэн – "Кармэн"
Трэцяя дама – "Чарадзейная флейта"
Фенена – "Набука"
Флора – "Травіята"
Люцыя – "Горад майстроў"
Партыя саліруючага мецца-сапрана ў Рэквіеме Дж. Вердзі і Рэквіеме В.А. Моцарта, 9-й сімфоніі Л.В. Бетховена, кантатах – "Масква" П. Чайкоўскага, "Аляксандр Неўскі" С. Пракоф 'ева.
Амнеріс - "Аіда"


ГАСТРОЛІ

Прадстаўляла беларускае музычнае мастацтва на міжнародных фестывалях і гастролях у Ірландыі, Германіі, Кітаі, Шатландыі. Прымала ўдзел у Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Боне (Германія, 2003 год).
Выступала з канцэртамі ў Ірландыі (з Ірландскім нацыянальным сімфанічным аркестрам), Германіі і Кітаі. Выканала партыю Сузукі ў оперы Дж. Пучыні "Мадам Батэрфляй" у пастаноўцы Дэніала Бора.
З сольным канцэртам "Опера-мадэрн" выступала на сцэне Белдзяржфілармоніі (2008) і на фестывалі "Музычныя вечары ў Мірскім замку" (2009).
У лютым 2013 года паспяхова дэбютавала на сцэне нью-ёркскай Метраполітан-апера.