Оперная трупа

Станіслаў Трыфанаў


Біяграфія

Скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. Глінкі (клас заслужанага работніка культуры А. Мурзіча), у 1998 годзе – Адэскую дзяржаўную кансерваторыю (клас заслужанага артыста Украіны У. Наўроцкага). У 2001 годзе скончыў асістэнтуру-стажыроўку Адэскай кансерваторыі. З 1997 года – саліст Адэскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
З  2007  года – саліст Нацыянальнага тэатра оперы  і балета Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Яўген Анегін – “Яўген Анегін”
Раберт – «Іаланта»
Алека – "Алека"
Жорж Жэрмон – «Травіята»
Граф дзі Луна – «Трубадур»
Набука ў аднайменнай оперы
Макбет – “Макбет”
Шарплес – «Мадам Батэрфляй»
Марсэль-  «Багема»
Скарпія – «Флорыя Тоска»
Фігара – «Севільскі цырульнік»
Генрых  – «Лючыя дзі Ламермур»
Эскамільё  – «Кармэн»
Аманасра - "Аіда" 
Рыгор Сцяпанавіч Смірноў, нестары пан - "Медведь"
Шаклавiты - "Хаваншчына"
Кізгайла -"Сiвая легенда"
У кантатна-аратарыальным рэпертуары саліста – «Johannes Passion» І.С. Баха, ораторыі Г. Гендэля і Ф. Мендэльсона. 


ГАСТРОЛІ

Гастраляваў у Швейцарыі, Германіі, Чэхіі, Велікабрытаніі, Іспаніі, ЗША, Калумбіі.