Мікалай Рымскі-Корсакаў

Кашчэй бессмяротны

oпера ў адной дзеі

Узрост 12+

Даты спектакля

Лібрэта – Мікалай Рымскі-Корсакаў па сцэнарыі Яўгена Пятроўскага
Дырыжор-пастаноўшчык – Іван Касцяхін
Рэжысёр-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская
Мастак-пастаноўшчык – Любоў Сядзельнікава
Хормайстар-пастаноўшчык – Сяргей Аграновіч
Мастак па святлу – Ірына Вторнікава
Камп'ютарная графіка – Алена Ахрэменка
Пастаноўшчыкі пластычных нумароў – Алена Медзякова, Генадзь Кулінковіч
Дырыжор – уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў

Выконваецца на рускай мове з рускімі і англійскімі субтытрамі
Працягласць – 1 гадзіна 10 хвілін без антракту
Прэм'ера – 29 лютага 2008 года
Прэм'ера новай рэдакцыі – 10 лістапада 2012 года

 

12

Пралог
У кашчэевым палоне таміцца Царэўна. Дні яе ператварыліся ў ночы, а ночы – у дні. Мары і рэчаіснасць, сон і ява змяшаліся ў яе ўяўленні…

Сцэна першая. Царства Кашчэя
Двор перад церамам Кашчэя.
З кожным днём згасае надзея Царэўны вярнуцца ў дом да бацькі і ўбачыцца з жаніхом – Іванам-Каралевічам.
У які раз Кашчэй здзекаваецца над гаротнай Царэўнай і патрабуе развесяліць яго песняй ці жартам. Толькі Царэўна не можа спяваць. Яна просіць чарадзея дазволіць ёй хоць раз зірнуць на яе каханага Івана-Каралевіча. Кашчэй дае ёй чароўнае люстэрка, і Царэўне адкрываецца будучыня: яна бачыць свайго ўмілаванага, якога абдымае чарнавалосая прыгажуня – вядзьмарка Кашчэеўна. Зазірае ў люстэрка і Кашчэй і, напалоханы ўбачаным, разбівае яго. Клятва дачкі – свята засцерагаць таямніцу смерці бацькі, – больш не здаецца яму непарушнай.
Кащей будзіць Буру-Волата, зняволенага ў вязніцы, і дае наказ ляцець да Кашчэеўны ды пазнаць, ці добра тая пільнуе яго смерць, якая захавана ў слязе. Употай ад Кашчэя Царэўна просіць Буру адшукаць Івана-Каралевіча і расказаць пра яе пакуты. Волат накіроўваецца на волю.
Кашчэй зноў знявальняе Царэўну ў церам і насылае снежную завею. "Няма смерці сівому, няма смерці Кашчэю" – замаўляе нябачны хор галасоў. Пачынаецца снежная вакханалія, у якой ззяюць таямнічыя чэрапы.

Сцэна другая. Трыдзесятае царства
Чароўны сад вакол церама Кашчэеўны.
Дачка Кашчэя рыхтуецца да сустрэчы з чарговым віцязем, які імкнецца адшукаць смерць яе бацькі. "Кветкі, кветкі, даруйце чары мне свае!", – напявае яна, ствараючы чароўны напой. Шматлікіх забіла Кашчэеўна, прывабіўшы іх у свой сад і апаіўшы макавым зеллем. Вось і гэтым разам для сустрэчы з няпрошаным госцем яна рыхтуе свой запаветны меч.
Іван-Каралевіч здзіўлена аглядае цудоўны сад, куды ён прыйшоў услед за роем мігатлівых светлячкоў. З захапленнем прымае ён кубак з рук гаспадыні саду. Выпіўшы дурманлівы напой, віцязь апыняецца ва ўладзе магічных чараў і паглыбляецца ў прыемнае забыццё. У чарнавалосай прыгажуне Кашчэеўне яму бачыцца аблічча кахананай, думкі мяшаюцца, цьмянее лік мілай Царэўны. Цяжкі сон асільвае віцязя. Кашчэеўна збіраецца пранізаць яго мячом, але спыняецца ў нерашучасці: у яе сэрца закрадваецца пачуццё жалю да юнага высакароднага Каралевіча.
Нечакана ўрываецца Бура-Волат і парывам шквалістага ветра вырывае меч з рук Кашчэеўны. Тая абураецца: бесталковы Бура-Вецер не даў давесці справу да канца! Парыў свежага паветра абудзіў ад сну і Івана-Каралевіча. З жахам ён пазнае, што чарнавалосая прыгажуня – дачка Кашчэя Бессмяротнага. У песні Ветра Іван-Каралевіч пачуў маленні аб дапамозе ненагляднай Царэўны. Бура-Вецер усё пераблытаў, змяшаўшы разам загад Кашчэя і словы Царэўны. Нягледзячы на ўгаворвання Кашчэеўны застацца, Іван-Каралевіч сядлае вецер і, узброіўшыся мячом, накіроўваецца ў царства Кашчэя.

Сцэна трэцяя. Царства Кашчэя
Двор перад церамам Кашчэя.
Кашчэеў двор стаў яшчэ больш змрочны і непрыступны: Кашчэй паклапаціўся пра тое, каб ніхто не змог пракрасціся ў яго валоданні. Царэўна страціла ўсякую надзею на выратаванне, у яе калыханцы гучаць роспач і злыя закляцці Кашчэю.
Вецер прыносіць Івана-Каралевіча да церама Кашчэя. Царэўна не можа паверыць, што бачыць перад сабой свайго каханага жаніха. Досыць трывогі і ў сэрцы Івана-Каралевіча: ён баіцца, што Царэўна існуе толькі ў яго мроях, і "прывід" растане, ледзь ён наблізіцца.
Акрыленыя сустрэчай, закаханыя спрабуюць бегчы з цёмнага царства. Дарогу ім заступаюць пачвары, якія ахоўваюць двор Кашчэя. Мячом Каралевіч вызваляе сабе дарогу.
Нечакана шлях да волі заступае Кашчэеўна. Упершыню яна пакахала і цяпер жорстка сумуе ад рэўнасці. Шматлікіх віцязяў захапляла яна прыгажосцю, але цяпер яе чары бяссільныя. Калі Іван-Каралевіч застанецца з Кашчэеўнай, яна згодна нават адпусціць Царэўну. Але і Царэўне не патрэбна жыццё без каханага.
Пачуўшы нядобрае, прачынаецца Кашчэй Бессмяротны. Ён з’яўляецца ў двары і асыпае праклёнамі дачку: чаму жывы Каралевіч? Жудасная здагадка раптам прыходзіць да яго: няўжо дрэнная закахалася і гатовая адкрыць таямніцу яго бяссмерця?
Але Кашчэеўне няма справы да смерці бацькі. Нястрымная смутак абпальвае яе сэрца, і яна не можа стрымаць цяжкіх слёз. Але ў сэрцы чарнавалосай прыгажуні ўпершыню няма месца злосці. "Бывай! Кахаць я буду вечна, і вечна плакаць буду я", – з гэтымі словамі Кашчэеўна ператвараецца ў чароўны мак.
Слёзы Кашчэеўны вызначаюць не толькі яе ўласную смерць, але і смерць Кашчэя бяссмертнага. Ён выкрыквае свой апошні праклён і падае як мёртвы. Цёмнае царства ператвараецта. Шчаслівыя закаханыя накіроўваюцца насустрач волі.

Эпілог
Царэўна апрытомнела ад сну. Яна зноў на Кашчэевам двары.

Партнёры