.

Гаэтана Даніцэці

VIVA LA MAMMA!

опера ў 2-х дзеях

Тэатральныя парадкі і беспарадкі

Узрост 12+

Даты спектакля

Лібрэта Даменіка Джылардоні па п'есах Антоніа Саграфі
Дырыжор-пастаноўшчык і аўтар аркестравай рэдакцыі для камернага складу – Іван Касцяхін
Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар канцэпцыі сцэнічнага афармлення – Алена Медзякова

Выконваецца на рускай мове
Працягласць – 2 гадзіны з адным антрактам
Прэм'ера – 12 снежня 2016 года

12

Гэта «опера аб оперы». На сцэне з'яўляецца... сцэна тэатра, на якой трупа рыхтуецца да прэм'еры вядомай оперы. Персанажы-артысты – прымадона Карыла, крыўдлівы і капрызны тэнар Гульельма, мецца-сапрана Даратэя, а таксама дэбютантка Луіджы, што засталася ў цені славы прымадоны – спачатку дзейнічаюць узгоднена, але паступова іх прафесійныя амбіцыі і асабістыя інтарэсы пачынаюць пераважаць над мэтай паставіць спектакль і выліваюцца ў серыю тэатральных інтрыг, любоўных гісторый і камічных сітуацый. Да абвастрэння сітуацыю даводзіць мама Агата, якая ўрываецца на сцэну з патрабаваннямі даць яе дачцы Луіджы галоўную ролю ў спектаклі.

Артысты сварацца, пастаноўка развальваецца на вачах. Але ў выніку мама Агата і ратуе становішча. Прэм'еры – быць.

Опера «Viva la mamma!» у любой краіне выконваецца, па традыцыі, на дзвюх мовах. Усе партыі – сольныя нумары і дыялогі герояў – гучаць у перакладзе на зразумелую публіцы мову, фрагменты оперы-seria, якую рэпеціруюць героі спектакля – на італьянскай.

Партнёры