Пётр Чайкоўскі

Шчаўкунок

балет у 2-х дзеях

Узрост 6+

Даты спектакля

Лібрэта – Марыус Петыпа, рэдакцыя – народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар’еў
Харэаграфія і пастаноўка – народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар’еў

Дырыжор-пастаноўшчык – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Анісімаў
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны Яўген Лысік
Мастак па касцюмах – Аксана Зінчанка
Дырыжоры – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка, Андрэй Іваноў, Іван Касцяхін

Працягласць – 2 гадзіны 5 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 15 красавіка 1982 года

Узроставая катэгорыя 5+

6

Першая дзея

I карціна

Ціхі калядны вечар. Майстар лялек Драсельмеер рыхтуе падарункі для сваёй хросніцы Машы, якую запрасіў да сябе на навагодняе свята.

У доме Драсельмеера ад прыгажосці пышнай ёлкі і мноства дзіўных цацак, сярод якіх рускія, японскія, французскія, іспанскія і персідскія лялькі, дзяўчынка ў захапленні. Падпарадкоўваючыся руху рукі Майстра, цацкі ажываюць. Урачыстая імпрэза цацак змяняецца вясёлым танцам. Але Машу чакае галоўны сюрпрыз ад Майстра – тры дзіўныя лялькі. Гэта пацешны, нязграбны драўляны чалавечак Шчаўкунок, чароўная лялька Прынцэса і любімая цацка Драсельмеера – Мышка з каронкай на галаве, якая звонку чымсьці нагадвае яго. Майстар ганарыцца лепшымі сваімі творамі і жадае, каб Маша выбрала сабе цацку. І яна просіць падарыць ёй Шчаўкунка, што здзіўляе і засмучае Драсельмеера.

Маша гуляе са Шчаўкунком, і раптам… Шчаўкунок зваліўся і яго механізм сапсаваўся. Драсельмеер угаворвае Машу выбраць сабе іншую цацку, але Маша непахісная. Драсельмеер неахвотна і наспех выпраўляе Шчаўкунка і выходзіць, задумаўшы выпрабаваць пачуццё Машы да Шчаўкунка.

Гульня са Шчаўкунком усё больш захапляе Машу, ёй ужо нават здаецца, што гэта зусім не цацка, а жывы чалавечак з далікатнай і выдатнай душой. Маша шчаслівая.

Вяртаецца Драсельмеер, і пачынаецца вялікі баль механічных цацак. На балі Маша і Шчаўкунок радасна танцуюць разам з цацкамі, створанымі багатым на выдумкі Майстрам.

Але ўжо позна. Драсельмеер спыняе рух цацак і ўкладвае Машу ў ложачак. Каля ложачка – Шчаўкунок. Маша засынае, а Драсельмеер расстаўляе на месца свае цацкі: ім мае быць удзельнічаць у Машыным сне.

II карціна

Поўнач. Машы сніцца незвычайны сон.

Пакой запаўняюць мышы. Іх робіцца ўсё больш і больш. Яны падкрадаюцца да Шчаўкунка. Наперадзе мышынага войска іх Кароль, – і – о жах! – ён, як дзве кроплі вады, падобны на Драсельмеера. Маша, адчуўшы небяспеку, папярэджвае пра гэта Шчаўкунка і кліча на дапамогу сяброў-лялек.

Пачынаецца бой паміж цацкамі і мышыным войскам. Наперадзе цацак – адважны Шчаўкунок. Ён адважна бярэ ўдзел ў адзінаборстве з Каралём мышэй, але іх сілы не роўныя. У смяротным спаборніцтве рашаецца лёс адважнага Шчаўкунка, які стаў любы Машы. І Маша, пераадолеўшы страх, спяшаецца на яго абарону; яна кідае шабельку Шчаўкунка ў Караля мышэй. Кароль мышэй пераможаны, мышы ў жаху разбягаюцца. Няскладны Шчаўкунок ператвараецца ў прыгожага Прынца, а Маша – у чароўную Прынцэсу.

III карціна

Каханне святкуе перамогу. У акужэнні сняжынак – Маша, Прынц і іх сябры, ажыўшыя лялькі. Сняжынкі запрашаюць сяброў у дзіўнае вандраванне, дзе іх чакаюць новыя выпрабаванні.

Другая дзея

У праменях сонца сняжынкі ператварыліся ў кветкі. Светла і святочна ў краіне дзяцінства. Вандраванне працягваецца. Але зло яшчэ не пераможана цалкам, і мышыны Кароль праследуе сяброў, засмучае іх радасць. У вырашальным паядынку Прынца-Шчаўкунка з Каралём мышэй пераможаны Кароль зрывае з сябе маску, пад якой усе бачаць прыветлівы твар добрага Майстра лялек.

Прынц і Маша вытрымалі выпрабаванне, у якім іх каханне стала яшчэ больш крэпкім.

Драсельмеер запрашае ўсіх на навагодні баль, дзе адбудзецца шлюб Машы і Прынца.

Пачынаецца свята. Ажыўшыя цацкі Драсельмеера віншуюць закаханых. Весялосць у разгары.

Настае ўрачыстая хвіліна: Драсельмеер злучае рукі Машы і Прынца. Шчасце іх бязмежнае.

***

Як шкада, што гэта толькі сон! Маша прачынаецца і бачыць над сабой твар добрага Майстра. Ён падае ёй усмешлівага Шчаўкунка.

Працягласць – 2 гадзіны 5 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 15 красавіка 1982 года
Узроставая катэгорыя 5+

Партнёры