пресса

ПЕРАДПРЭМ’ЕРНАЯ "КУХНЯ": У ВЯЛІКІМ – "ТОСКА"!


Михаил ПанджавидзеНясумнай вам оперы!
Генеральный директор - Владимир Гридюшко
Вядомыя не толькі анекдоты, але і некалькі рэальных выпадкаў, калі ў той жа праграме тэлеперадач опера "Тоска" Дж.Пучыні перакладалася на беларускую як "Сум". Але ўсё гэта – у мінулым. І канчатковую кропку ў такіх здарэннях, выкліканых няведаннем твора, паставіць чарговая пастаноўка гэтай оперы ў нашым Вялікім тэатры: да прэм'еры засталося менш за тыдзень!

Цяперашняя пастаноўка ўжо пятая за ўсю гісторыю існавання тэатра. І – адначасова – першая, што будзе пастаўлена ў нас Міхаілам Панджавідзэ пасля таго, як ён стаў галоўным рэжысёрам (над "Набука" Дж.Вердзі ён працаваў яшчэ як запрошаны пастаноўшчык, пасля чаго і адбылося прызначэнне на пасаду). А да таго ж – першая сярод прэм'ер 78-га оперна-балетнага сезона. Так што, можна лічыць, цяперашняя "Тоска" – прэм'ера нават не ў квадраце, а ў кубе. Як, дарэчы, і мінулая. Спектакль 1991 года быў першым Оксана Толстик, Галина Шафрановскаяз усёй заходнееўрапейскай класікі, што ставілася ў нас на мове арыгінала, бо ў даваенны час усе оперы ішлі па-беларуску, а ў пасляваенны – па-руску. Калі ж трупа заспявала па-італьянску, усе здзівіліся: маўляў, няўжо гэта нашы артысты? Галасы ж пачалі гучаць Виктор Плоскиназусім іначай! У энцыклапедыі "Тэатральная Беларусь" з'явілася фраза: спектакль "...вылучаўся тонка адчутай і дакладна ўвасобленай стылявой манерай спеваў – драматычнай, эмацыянальнай, прадуманым складам выканаўцаў, самааддачай пастановачнага калектыву".

Што ж, самааддача – катэгорыя вечная, уласцівая і цяперашняму складу. Над "Тоскай", акрамя М.Панджавідзэ, працуюць галоўны дырыжор тэатра Віктар Пласкіна, галоўны мастак Аляксандр Касцючэнка, мастак па касцюмах Элеанора Грыгарук, галоўны хормайстар Ніна Ламановіч, якой нядаўна было прысвоена высокае званне народнай артысткі Беларусі. За святло і кам'ютарную графіку адказваюць расійскія спецыялісты. Ну, а ў цэнтральных партыях мы ўбачым і пачуем нашу прымадонну Ніну Шарубіну, нядаўна прынятую ў трупу расійскую артыстку Кацярыну Галаўлёву, маладую салістку Іну Русіноўскую, "трыа" выдатных барытонаў: Уладзіміра Пятрова, Станіслава Трыфанава, Уладзіміра Громава, а таксама "дуэт" нашых тэнараў: Сяргея Франкоўскага і Эдуарда Мартынюка. Словам, не засумуеце!

Фота: Юрыя Іванова, "Культура"


Источник: http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4828

ПАРТНЕРЫ