.

пресса

ТРЫ КАР­ТЫ

 

Ён па­клі­каў яе ў… іг­раль­ны дом. Пры тым, што Лі­за га­то­вая бы­ла пай­сці за Гер­ма­нам на край све­ту. Ад­да­ла пе­ра­ва­гу яму пе­рад ха­ро­шым, за­мож­ным і на­дзей­ным жа­ні­хом. Але яго па­лі­ла ін­шая страсць. Як маг­ла скон­чыц­ца гэ­тая гіс­то­рыя?

У Пуш­кі­на, які на­пі­саў «Пі­ка­вую да­му», фі­нал адзін. У Пят­ра Чай­коў­ска­га, які ства­раў опе­ру па­вод­ле ліб­рэ­та свай­го бра­та Ма­дэс­та, усё зу­сім не так. І не маг­ло, на­пэў­на, быць інакш: ча­ла­век, які цал­кам ад­да­ец­ца страс­цям, трап­ляе ва ўла­ду дэ­ма­ніч­ных сіл, ён не су­пра­ціў­ля­ец­ца ім, а на­ад­ва­рот, пес­ціць сваё жа­дан­не вый­граць гро­шы. У вы­ні­ку — прай­грае ду­шу, жыц­цё. І не толь­кі сваё.

Ці ма­ла та­кіх гіс­то­рый сён­ня? Ды без­ліч — дэ­ман аза­рту (зрэш­ты, і лю­бы ін­шы) вель­мі моц­ны. Тра­піш да яго ў па­лон — і ўсё, іс­ну­еш згод­на з яго ўмо­ва­мі, у га­ла­ве толь­кі тры кар­ты: трой­ка, ся­мёр­ка, туз. Тры кар­ты, якія мо­гуць пе­ра­вяр­нуць жыц­цё. Та­кі — так!

У но­вай вер­сіі «Пі­ка­вай да­мы» Пят­ра Чай­коў­ска­га ў На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­ат­ры опе­ры і ба­ле­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь як­раз ро­біц­ца ак­цэнт на міс­ты­цы, якая су­пра­ва­джае страс­ныя на­ту­ры, та­кія, як Гер­ман. Ды і ў Лі­зы, па сут­нас­ці, свая страсць — да Гер­ма­на, яна так­са­ма гу­біць дзяў­чы­ну. Што ўжо ка­заць пра ста­рую гра­фі­ню: тая хоць і ад­дае Бо­гу ду­шу, але на­ўрад ці ў тым све­це яна трап­ляе ў доб­рае мес­ца, ка­лі на­ват пас­ля смер­ці пе­ра­сле­дуе і спа­ку­шае жы­вых.

У Чай­коў­ска­га атры­ма­ла­ся свая «Пі­ка­вая да­ма», на­ват па сю­жэ­це шмат у чым ад­роз­ная ад пуш­кін­скай апо­вес­ці. Але міс­ты­кі ха­пае — не толь­кі сю­жэт­най. Ёю пра­сяк­ну­тая най­перш му­зы­ка (не­ка­то­рыя пар­тыі ста­лі на­ват па­пу­ляр­ны­мі за доў­гі час па­спя­хо­ва­га іс­на­ван­ня на сцэ­не гэ­та­га тво­ра). Міс­тыч­ны дух па­він­на бы­ла пе­ра­даць рэ­жы­сёр­ская кан­цэп­цыя.

— На­ша ідэя па­ля­гае на трох кар­тах: трой­ка ся­мёр­ка, туз. Як ка­хан­не, жыц­цё, смерць, — тлу­ма­чыць рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык Пла­мен Кар­та­лаў, ды­рэк­тар Са­фій­ска­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та. — Вар’­яц­кая гіс­то­рыя Гер­ма­на пра­сяк­ну­та міс­ты­кай. І для мя­не як для рэ­жы­сё­ра бы­ло важ­на да­сяг­нуць спа­лу­чэн­ня з му­зы­кай Чай­коў­ска­га, які, як ча­раў­нік, ма­люе парт­рэ­ты на сцэ­не. І на­ша дзея, на­ша та­ям­ні­ца за­сна­ва­ная на парт­рэ­тах, што ства­ра­юць са­ліс­ты сва­і­мі га­ла­са­мі. Больш важ­ная псі­ха­ло­гія, ха­рак­тар, які на­ра­дзіў­ся і раз­ві­ваў­ся на ва­чах, дзіў­ная шы­за­фрэ­ніч­ная ат­мас­фе­ра, та­му што Гер­ман — пра­дукт сва­іх сяб­роў. Яму ка­жуць: «Ты хво­ры, ты дзіў­ны…» І ён спа­чат­ку не пры­мае, але по­тым па­га­джа­ец­ца: «Я хво­ры, я дзіў­ны…» Ён шу­кае сваё ка­хан­не — і вось яно. Але ёсць дру­гі бе­раг — ба­гац­це. Ён ха­цеў бы ўзяць ба­гац­це праз та­ям­ні­цу трох кар­таў. І ён прай­грае сваё ка­хан­не, як кар­ту, гра­фі­ні і са­мо­му са­бе. Нам ха­це­ла­ся пад­крэс­ліць умоў­насць та­го, што ад­бы­ва­ец­ца: рэ­аль­насць і ірэ­аль­насць, ра­цы­я­наль­насць і іра­цы­я­наль­насць. Ха­чу вы­ка­заць маё за­да­валь­нен­не ад ва­шых цу­доў­ных ар­тыс­таў, та­му што дзя­ку­ю­чы ім ува­саб­лен­не кан­цэп­цыі атры­ма­ла­ся не сум­ным.

У гэ­тым, да­рэ­чы, так­са­ма ёсць пэў­ная за­слу­га рэ­жы­сё­ра, яко­га за­пра­сі­ла да пра­цы над «Пі­ка­вай да­май» пас­ля па­ка­зу ў Мін­ску «Зігф­ры­да» Ры­хар­да Ваг­не­ра тру­пай Са­фій­ска­га тэ­ат­ра. Той спек­такль бу­дзе доў­га пом­ніц­ца мін­скай пуб­лі­цы, та­му што над­звы­чай пра­цяг­лую (ка­ля 5 га­дзін) опе­ру слу­ха­лі на ад­ным ды­хан­ні. Опе­ра Пят­ра Чай­коў­ска­га «Пі­ка­вая да­ма» — твор так­са­ма маш­таб­ны. Міс­ты­ка з му­зы­кай — са­мо па са­бе доб­рае спа­лу­чэн­не, каб за­інт­ры­га­ваць слу­ха­ча і тры­маць яго ўва­гу, але доў­гі твор па­тра­буе ўнут­ра­на­га ру­ху ў са­мой па­ста­ноў­цы. Рэ­жы­сёр яго ўба­чыў у раз­віц­ці са­міх ха­рак­та­раў. На­прык­лад, ад­на з вы­ка­наў­цаў ро­лі Лі­зы, за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Бе­ла­ру­сі Ні­на Ша­ру­бі­на (пры­зна­ча­ны яшчэ На­стас­ся Маск­ві­на, Тац­ця­на Гаў­ры­ла­ва, Ка­ця­ры­на Га­лаў­лё­ва), пры­зна­ла­ся: «Пар­тыя па­тра­буе шмат эмо­цый. Ця­пе­раш­няя Лі­за — вель­мі жы­вы ча­ла­век, у ёй умя­шча­ец­ца бу­ра страс­цяў. Усё гэ­та трэ­ба пе­ра­да­ваць го­ла­сам, без за­ліш­няй тэ­ат­раль­нас­ці. На­огул у гэ­тай опе­ры цяж­кая му­зыч­ная част­ка. Але та­кія тво­ры ў рэ­пер­ту­а­ры па­вы­ша­юць ста­тус тэ­ат­ра».

Ад­нак адзін з вы­ка­наў­цаў пар­тыі Гер­ма­на, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Сяр­гей Фран­коў­скі (акра­мя яго пар­тыю спя­ва­юць Эду­ард Мар­ты­нюк і ма­ла­ды Ва­сіль Мін­га­лёў), па­дзя­ка­ваў рэ­жы­сё­ру за тое, што ён пры вы­ка­нан­ні псі­ха­ла­гіч­ных за­дач не па­ру­шаў опер­ныя ка­но­ны.

Так і ёсць: мы ба­чым усё ж кла­січ­ную па­ста­ноў­ку — гэ­та пад­крэс­лі­ва­юць кас­цю­мы ге­ро­яў (ча­мусь­ці зда­ец­ца, што гэ­та лю­дзі з роз­ных ча­со­вых пра­меж­каў), па­ла­ца­вы ан­ту­раж (у ней­кіх сцэ­нах) і на­ват са­праўд­ны вы­хад у ло­жу ім­пе­ра­тры­цы Ка­ця­ры­ны (Чай­коў­скі пе­ра­нёс дзе­ян­не опе­ры ў яе эпо­ху). Але вы­шэй­зга­да­ная рэ­жы­сё­рам умоў­насць у ней­кіх мо­ман­тах пра­сту­пае праз сцэ­ніч­ны гіс­та­рызм (мас­так-па­ста­ноў­шчык Аляк­сандр Кас­цю­чэн­ка) у больш аб­стракт­ных дэ­ка­ра­цы­ях: та­кім чы­нам, ёсць і воб­раз Пе­цяр­бур­га, і ад­чу­ван­не ўнут­ра­ных па­кут Гер­ма­на, і чор­ны свет, ку­ды ён сы­хо­дзіць. На дзі­ва, усе эпі­зо­ды, дзе пры­бра­на сцэ­ніч­ная пыш­насць, ака­за­лі­ся спа­лу­чаль­ны­мі з міс­тыч­ным гу­чан­нем сю­жэ­ту і му­зы­кі. Мо­жа, та­му, што вы­ка­на­ны ў стры­ма­ных цём­ных ко­ле­рах? Вось дзя­ку­ю­чы ім і ра­зу­ме­еш, на­коль­кі са­праў­ды тры кар­ты мо­гуць па­гу­біць ча­ла­ве­ка, пры­чым не­за­леж­на ад та­го, у якую эпо­ху ён жы­ве.

Трой­ка, ся­мёр­ка… І да­ма пік, якая пад­мірг­вае — Гер­ма­ну. Але, мо­жа быць, не толь­кі яму? Мы не ба­чым. І не ад­чу­ва­ем, што яшчэ не­ка­му. І не ўпэў­не­ны. І для нас гэ­та гіс­то­рыя най­перш Гер­ма­на, які сы­хо­дзіць у чор­нае, і Лі­зы, якая так­са­ма там. Ча­му яна — так­са­ма за­гад­ка, бо, зда­ец­ца, іс­то­та з чыс­тай ду­шой, у ад­роз­нен­не ад Гер­ма­на і гра­фі­ні.

Ста­рая гра­фі­ня ў вы­ка­нан­ні На­тал­лі Акі­ні­най (яшчэ пар­тыю спя­ва­юць Але­на Са­ла, Крыс­кен­ція Ста­сен­ка, Ма­ры­на Ак­сён­ца­ва) атры­ма­ла­ся ра­ка­вой жан­чы­най. На­тал­ля Акі­ні­на пры­зна­ла­ся: «Я са­ма гу­ля­ла ў ка­зі­но: вый­гра­ва­ла і прай­гра­ва­ла… Ка­лі мы су­стра­ка­ем­ся з гра­фі­няй, яна ўжо амаль мёрт­вы ча­ла­век, та­му што пра­да­ла ду­шу д’яб­лу. Ёй па­трэ­бен нех­та, каб пе­ра­даць свой сак­рэт. У Гер­ма­не яна ба­чыць пе­ра­ем­ні­ка. Ча­му ж та­ды пад­ман­вае? А та­му, што д’яб­лу ве­рыць нель­га…»

Анд­рэй Га­ла­наў,
ды­ры­жор-па­ста­ноў­шчык:

— Для лю­бо­га тэ­ат­ра, асаб­лі­ва на пост­са­вец­кай пра­сто­ры, «Пі­ка­вая да­ма» на­ват ся­род опер Чай­коў­ска­га ста­іць асоб­на. Не та­му, што на­пі­са­на кам­па­зі­та­рам на ад­ным ды­хан­ні (за 44 дні. — Аўт.). Яна хоць і не апош­няя опе­ра, але лі­чыц­ца вяр­шы­няй опер­най твор­час­ці, та­му што на­столь­кі тэ­ат­раль­ная, у ад­роз­нен­не ад апо­вес­ці Пуш­кі­на, і вель­мі скла­да­ная. Зда­ва­ла­ся б, ну што яе па­ста­віць, ка­лі не трэ­ба ні­чо­га пры­дум­ляць (што ты­чыц­ца му­зыч­ных ха­рак­та­рыс­тык ге­ро­яў), ка­лі ўсё на па­верх­ні, усё зра­зу­ме­ла? У тым, што ўсё на па­верх­ні, і за­клю­ча­ец­ца скла­да­насць. Вя­до­ма, без улі­ку тра­ды­цыі гэ­тая опе­ра не мо­жа ста­віц­ца. У аў­та­ра ёсць 3 рэ­дак­цыі кла­ві­ра і 2 рэ­дак­цыі пар­ты­ту­ры з яго рэ­мар­ка­мі, праў­ка­мі, са зме­най тэкс­таў, з ку­пю­ра­мі. Трэ­цяя рэ­дак­цыя іс­на­ва­ла, але яе так і не вы­да­лі, та­му мы мо­жам толь­кі зда­гад­вац­ца, якая яна бы­ла. Су­па­стаў­ля­ю­чы ўсе нот­ныя пер­ша­кры­ні­цы, трэ­ба бы­ло знай­сці пер­ша­па­чат­ко­вы за­мы­сел кам­па­зі­та­ра і ад­роз­ніць яго ад па­жа­дан­няў па­ста­ноў­шчы­каў, лю­дзей, з які­мі ён не­па­срэд­на пра­ца­ваў. Мая за­да­ча бы­ла вяр­нуц­ца да пер­ша­кры­ні­цы, да та­го, ча­го ха­цеў кам­па­зі­тар. Для мя­не пер­ша­кры­ні­цай ста­ла пер­шая рэ­дак­цыя тво­ра, якая бы­ла вы­да­дзе­на. Мы прый­шлі да яе, вы­ву­чыў­шы ўсю пе­ра­піс­ку Чай­коў­ска­га та­го пе­ры­я­ду (яна шмат­лі­кая) і ра­зу­ме­ю­чы не­дзе пад­тэкст, які быў не­аб­ход­ны, і цэн­зу­ру гэ­тых ліс­тоў. Але на­ват з пер­ша­кры­ні­цы ў нас ёсць ку­пі­ра­ва­ныя сцэ­ны. Гэ­та не ты­чыц­ца вя­лі­кіх сцэн. Мы ве­да­ем, што ў эс­тэ­ты­цы та­го ча­су опе­ра не маг­ла іс­ці без ба­лет­ных сцэн. У Чай­коў­ска­га ў 3‑й кар­ці­не ў ба­лі ёсць ба­лет­ны ды­вер­тыс­мент, ёсць ба­лет­ныя ну­ма­ры, якіх вы не ўба­чы­це. У нас хор фак­тыч­на вы­кон­вае функ­цыі ба­ле­та. Але, верагодна, мы знай­шлі свой по­гляд на тра­ды­цыі. Та­му, мо­жа быць, на­шым слу­ха­чам бу­дзе па­да­вац­ца ў не­чым но­вае пра­чы­тан­не, але штось­ці здас­ца звык­лым.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

 

 

Источник: http://zviazda.by/2014/06/42661.html

ПАРТНЕРЫ