.

пресса

НЕ БЕЗ ЦАРА,

 

або Жорст­кі пра­ві­цель ні пры чым: пры­го­жую дзеў­ку гу­біць зайз­драсць

Іван Гроз­ны вы­браў Мар­фу ў якас­ці сва­ёй трэ­цяй жон­кі, але яна ня­доў­га пра­жы­ла — звя­лі. Та­кая вер­сія рэ­аль­най гіс­то­рыі: са­праў­ды, бы­ла і Мар­фа, і цар, які пас­ля яе смер­ці над­та лю­та­ваў — вы­яў­ляў здрад­ні­каў і зла­дзе­яў сва­іх і дзяр­жа­вы ра­сій­скай, але атры­ма­ла­ся, што жорст­касць су­праць сва­іх па­да­рва­ла тую са­мую дзяр­жа­ву пе­рад па­гро­зай звон­ку.

28-15

У опе­ры рус­ка­га кам­па­зі­та­ра Мі­ка­лая Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва «Цар­ская ня­вес­та» ёсць зва­рот да ча­соў ца­ра Іва­на Гроз­на­га. Га­лоў­ная ге­ра­і­ня ў ёй — Мар­фа, ва­кол якой за­круч­ва­ец­ца інт­ры­га. Праў­да, яна ў опе­ры з ца­ром звя­за­на най­менш. Час, эпо­ха (і іх ат­ры­бу­ты) — хут­чэй фон для Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва, які па­ка­заў най­перш ча­ла­ве­чую дра­му, з яр­кі­мі па­чуц­ця­мі, пе­ра­жы­ван­ня­мі, жарс­ця­мі, што спаль­ва­юць ча­ла­ве­чыя ду­шы. Пер­шая з іх — ка­хан­не. Але на­ват ва ўза­ем­ным ма­ла ра­дас­ці: яго мож­на пе­ра­маг­чы, ка­лі гвалт над асо­бай — звы­чай­ная рэч.

Ёсць ге­роі, якія пал­ка ка­ха­юць Мар­фу і вель­мі хо­чуць да­біц­ца яе зго­ды на шлюб. Не­ка­га ка­хае яна. А як жа цар? Ён ні­бы­та ёсць, але ў опе­ры для яго на­ват не ство­ра­на пар­тыі. Іс­нуе, хут­чэй, дух ца­ра: пра яго згад­ва­юць, ад яго імя ро­бяц­ца ней­кія ўчын­кі, чы­няц­ца рас­пра­вы (пры­чым, яшчэ жы­вая Мар­фа!). І за ўсі­мі гэ­ты­мі па­дзея­мі мож­на на­зі­раць у На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­ат­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь: опе­ра «Цар­ская ня­вес­та» ця­пер у афі­шы тэ­ат­ра.

Чар­го­вы раз, чар­го­вая прэм’­е­ра гэ­та­га тво­ра, да яко­га вель­мі на­стой­лі­ва звяр­та­ец­ца бе­ла­рус­кі тэ­атр з 1930-х га­доў: твор кла­січ­ны, маш­таб­ны, з вель­мі вы­раз­най дра­ма­тыч­най лі­ні­яй уза­е­ма­ад­но­сі­наў ге­ро­яў. Фі­гу­ра атрым­лі­ва­ец­ца больш скла­да­ная, чым лю­боў­ны трох­вугольнік — га­лоў­ных ге­ро­яў чац­вё­ра, плюс да­дат­ко­выя са сва­і­мі сан­ты­мен­та­мі. Лю­ба­ша ка­хае Ры­го­ра Граз­но­ва, той сох­не па Мар­фе, якая ча­кае свай­го сяб­ра дзя­цін­ства Іва­на Лы­ка­ва, і ён ма­рыць з ёю ажа­ніц­ца, вось толь­кі б цар у спра­ву не ўмя­шаў­ся… І са­праў­ды, не ца­ро­ва ўвар­ван­не ў чу­жое жыц­цё раз­бу­рае пла­ны за­ка­ха­ных. Ну не, не! Цар мо­жа быць ні пры чым… Усё доб­рае ў гэ­тым све­це гу­біць ка­вар­ства злых лю­дзей, га­нар­лі­вых са­ма­люб­цаў, якім жарс­ці за­сцяць во­чы, а па­чуц­ці кі­да­юць ва ўсе цяж­кія, на­ват да за­бой­ства да­вя­дуць. І вось жа па­слу­ха­еш іх ма­ты­вы — дык шчы­ра шка­да кож­на­га, унут­ра­на хо­чац­ца апраў­даць. Граз­но­ва шка­да — ох, як пра­бра­ла дзядзь­ку (Ста­ні­сла­ву Тры­фа­на­ву ўда­ло­ся гэ­та пе­ра­даць) ка­хан­не. Пры тым, што свая ка­хан­ка ў це­ра­ме ча­кае. Пры­вез­лі з за­хоп­ле­на­га го­ра­да дзеў­ку, але яна сэр­цам пры­ня­ла свай­го гас­па­да­ра, а ён пра ін­шую ма­рыць. Грэш­ным чы­нам дзяў­чы­не і пры­хо­дзяць дум­кі пра атру­ту. Не, не для ся­бе — не той ха­рак­тар. Але ж як не па­шка­да­ваць ня­шчас­ную Лю­ба­шу (спя­вач­ка Ак­са­на Вол­ка­ва)? Што ўжо ка­заць пра бед­ную Мар­фу: у яе пар­ты­ях ёсць ра­дасць ад­да­най, ра­ман­тыч­най ня­вес­ты і гу­чаць па­ку­ты ду­шы, якая ады­хо­дзіць у ін­шы свет (спя­вач­ка Тац­ця­на Гаў­ры­ла­ва). На лі­ры­цы і дра­ма­тыз­ме ра­бі­лі ак­цэнт аў­та­ры опе­ры. Ад­нак жа на­ват ва ўсім гэ­тым ад­чу­ва­ец­ца на­цы­я­наль­ны ха­рак­тар.

Зра­зу­ме­ла, ча­му «Цар­скую ня­вес­ту» ак­тыў­на ста­ві­лі ўсё мі­ну­лае ста­год­дзе і ця­пер да яе звяр­та­юц­ца (на­ват ін­тэр­прэ­ту­юць у су­час­ным клю­чы) у Ра­сіі. Але ў на­шым най­ноў­шым ва­ры­ян­це, пра­па­на­ва­ным рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра Бе­ла­ру­сі Мі­ха­і­лам Пан­джа­ві­дзэ, ней­ка­га не­звы­чай­на­га пра­чы­тан­ня ня­ма, усё вель­мі кла­січ­на: лі­рызм з ак­цэн­там на «за­гад­ка­вай ду­шы».

Та­ям­ніц шмат і ў но­вай бе­ла­рус­кай па­ста­ноў­цы, на­ват вон­ка­вых. На сцэ­не бу­ды­нак — ці то це­рам, ці то храм (з кры­жа­мі на ма­каў­цы, але ге­роі ка­рыс­та­юц­ца ім як до­мам). На ад­ной са сцен з ад­на­го бо­ку пры­ма­ца­ва­ны аб­раз, а з дру­го­га — га­ла­ва за­бі­та­га мядз­ве­дзя (ску­ру, ві­даць, ужо па­дзя­лі­лі), які ўва­саб­ляе не­кант­ра­лю­е­мую ўнут­ра­ную сі­лу, здоль­ную раз­бу­раць. Але ж у сло­вах опе­ры, што спя­ва­юць у тым лі­ку прос­тыя лю­дзі (хор), да­во­лі час­та Бо­га ўзгад­ва­юць, на яго спа­дзя­юц­ца. Дык як жа ў іх, з кры­жа­мі і пад аб­ра­за­мі, ад­на­ча­со­ва пры­ва­ро­ты і атру­та да­па­ма­га­юць вы­ра­шаць пы­тан­ні? На­гай­кі і кін­жа­лы так­са­ма ідуць у ход, трэ­ба ці не, у апры­чні­каў, якім ні­бы­та да­зво­ле­на ўсё, ка­лі дзей­ні­ча­юць ад імя ца­ра. Бо ка­лі ўжо ёсць ула­да з яе жа­дан­ня­мі, то гэ­та для ўсіх. І вось жа на­ват той са­мы ад­да­ны жа­ніх Іван Лы­каў, што па за­меж­жы па­ез­дзіў і на ін­шыя ад­но­сі­ны лю­дзей па­гля­дзеў, пад­па­рад­коў­ва­ец­ца і па­дае на ка­ле­ні пе­рад Ма­лю­там Ску­ра­та­вым, які па­ве­дам­ляе, што сам цар вы­браў яго на­ра­чо­ную. І са­праў­ды, што бу­дзеш ра­біць, ка­лі цар — Гроз­ны?

На сцэ­не па­нуе ХVІ ста­год­дзе. Воб­раз ча­су імк­ну­лі­ся ства­рыць праз сцэ­ніч­нае афарм­лен­не (Аляк­сандр Кас­цю­чэн­ка) і кас­цю­мы (Ні­на Гур­ло). Гэ­та гіс­то­рыя, мож­на пе­ра­кон­ваць ся­бе. Вось толь­кі гіс­то­рыя — так­са­ма за­гад­ка­вая з’я­ва: яна ро­біць так, што мі­ну­лае не пра­мі­нае, праз яго лепш ра­зу­ме­еш су­час­насць: што, ча­му, на­вош­та, ка­му гэ­та трэ­ба.

Раз­мо­ва сур’­ёз­ная, для сур’­ёз­ных лю­дзей. Опе­ра «Цар­ская ня­вес­та» па­тра­буе гле­да­ча з ра­зу­мен­нем, бо гэ­та не той твор, на які пой­дзеш, каб раз­ня­во­ліц­ца і прос­та па­слу­хаць пры­го­жую му­зы­ку і спе­вы (хоць слу­хаць ёсць ка­го — у гэ­тай опе­ры ёсць цу­доў­ныя ра­бо­ты ар­тыс­таў). Але твор з ня­прос­тай для ўспры­ман­ня, а мес­ца­мі дык вель­мі змроч­най па эмо­цы­ях му­зы­кай, якая ўжо ва ўвер­цю­ры за­дае тон і на­строй, праў­да, не без проб­ліс­каў над­зеі (ды­ры­жор-па­ста­ноў­шчык Мі­ка­лай Ка­ляд­ка), з за­ся­ро­джа­ны­мі пар­ты­я­мі ге­ро­яў, ка­лі трэ­ба ўслу­хац­ца ў сло­вы, каб ра­зу­мець сэнс.

На­пры­кан­цы сэнс спек­так­ля нам па­каз­ва­юць ай­чын­ныя па­ста­ноў­шчы­кі, у ад­роз­нен­не ад аў­та­раў опе­ры. Той дух, які ўвесь спек­такль ві­сеў у па­вет­ры, ма­тэ­ры­я­лі­за­ваў­ся — і вы­хо­дзіць, у шап­цы Ма­на­ма­ха, цяж­ка не зда­га­дац­ца, хто гэ­та. Маўк­лі­вы. Кра­са­моў­ны. Усе тут жа па­да­юць на ка­ле­ні. Гля­дзіш і ду­ма­еш: «Ну і но­ра­вы ў іх…» І та­кое ад­чу­ван­не, што вось ця­пер усё толь­кі па­чы­на­ец­ца. Ці пра­цяг­ва­ец­ца?..

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Источник: http://zviazda.by/2015/03/77165.html

 

ПАРТНЕРЫ