.

"Белорусская Капелла"

“Беларуская капэла” — творчы калектыў (аддзел)

Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

 

АФІЦЫЙНАЯ  ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

 

            Творчы калектыў “Беларуская Капэла” у складзе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь заснаваны загадам міністра культуры Беларусі 29 мая 1992 года на падставе пастановы Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

            Па формах дзейнасці «Беларуская Капэла» з'яўляецца дырэкцыяй фестывальных праграм і навукова-даследчым цэнтрам па вывучэнню беларускай музычнай спадчыны акадэмічных жанраў.

            Тэрмін «капэла» трактуецца як музычны калектыў у склад якога ўваходзяць музыканты (аркестр і салісты), спевакі (хор і салісты), артысты балета. За узор узаты капэлы беларускай магнатэрыі XVIII стагоддзя (найбуйнейшыя з якіх Нясвіжская князёў Радзівілаў, Слонімская князя М. Каз. Агінскага, Гродзенская графа А. Тызенгаўза, Ружанская князёў Сапегаў з’яўляліся культурнымі цэнтрамі еўрапейскага ўзроўня) і іх замежныя (у тым ліку сучасныя) аналагі, у прыватнасці, такія сусветна вядомыя інстытуцыі, як Ляйпцыгскае “Бахаўскае таварыства”, Зальцбургскі “Моцартэўм”, Кёльнскі “Фонд Ёзэфа Гайдна”, Варшаўскае Таварыства прыхільнікаў музыкі Станіслава Манюшкі.

 

АДРАС

НАВТ оперы і балета РБ.

Творчы калектыў "Беларуская Капэла".

220029, г. Мінск. пл. Парыжскай Камуны 1.

Рэспубліка Беларусь

 

СКЛАД  СУПРАЦОЎНІКАЎ  ПА  СТАНУ  НА  01. 08. 2017 г.

Скорабагатаў Віктар – з. а Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва, прафесар, ганаровы  акадэмік МАН Еўразіі – мастацкі кіраўнік.

Немагай Святлена – кандыдат мастацтвазнаўства – памошнік мастацкага кіраўніка.

Каржанеўская Ганна – лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва, прафесар, ганаровы  акадэмік МАН Еўразіі – рэдактар (0,5 стаўкі).

Махаў Сяргей – лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва, – рэдактар (0,5 стаўкі).

Алоўнікаў Ігар – н. а. Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар, ганаровы  акадэмік МАН Еўразіі – рэдактар (0,5 стаўкі).

Мантвалінскі Яўсей – рэдактар (0,5 стаўкі).

 

КАНЦЭПЦЫЯ  ТЭРМІНА  “БЕЛАРУСКАЯ  МУЗЫЧНАЯ  КУЛЬТУРА”

 

Асноўнай задачай «Беларускай Капэлы» з'яўляецца аднаўленне гісторыі прафесійнай музычнай культуры Беларусі. Сэнс тэрміна «беларуская музычная культура» нам бачыцца наступным:

            Па-першае, культура беларускай дзяржавы. Беларусь для нас не толькі краіна з часу 25 сакавіка 1918-га года, але і папярэдніх эпох, калі слова «Беларусь» не ўжывалася ў назове дзяржавы. Гэта і гісторыя мастацкай культуры Полацкага, Тураўскага і другіх старажытных беларускіх княстваў. Гэта і культура Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, у тым ліку ў складзе Рэчы Паспалітай. Гэта і культура Паўночна-Заходнега краю Расійскай імперыі, і культура Заходняй Беларусі міжваеннага часу.

            Па-другое, культура беларускага народа. Як вядома, арэал беларускага этнасу сягае за межы Рэспублікі Беларусь. Таму да паняцця «культура беларускага народа» трэба далучаць і адпаведныя праявы культуры Віленскага краю, Латгаліі, Смаленшчыны, Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Беласточчыны.

Да беларускага народа мы далучаем прадстаўнікоў народаў-небеларусаў, што стагоддзі жывуць на беларускай зямлі. Іх культура – частка агульнабеларускага працэсу, вартая нашай пільнай увагі.

            Па-трэцяе, з паняцця «культура беларускага народа», у адрозненне ад пануючай у савецкі час канцэпцыі класавай барацьбы, мы не выкрэсліваем ні культавай, ні шляхецкай культуры, якім, адпаведна нядобрай памяці сацыяльнай дактрыны, адмаўлялі ў беларускім паходжанні: усё праваслаўнае – рускае, усё каталіцкае, а тым больш шляхецкае – польскае (быццам бы беларусы нехрысці!). За беларусамі замацавалі тады толькі адну галіну культуры – сялянскую.

            Па-чацьвёртае, у паняцце «культура беларускага народа» мы вяртаем яе эмігранцкую плынь, бо культура беларускай эміграцыі таксама ўліваецца ў рэчышча агульнабеларускага  культурнага працэсу (М. Равенскі, М. Куліковіч, Э. Зубковіч і інш.).

            Па-пятае. Згодна кацэпцыям, прынятым і зафіксаваным у музычных энцыклапедычных выданнях у еўрапейскіх краінах, мы далучаем да беларускай мастацкай гісторыі творчасць кампазітараў і музыкантаў-выканаўцаў, якія ўплывалі на развіццё беларускай музычнай культуры, напрыклад, кампазітараў Яна Давіда Голанда і Эрнста Ванжуры, спевака Ахілеса Юзафа Банольдзі і іншых дзеячоў еўрапейскай культуры.

 

НАКІРУНКІ  ВЫКАНАЛЬНІЦКАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ  “БЕЛАРУСКАЙ  КАПЭЛЫ”

Штогодні фестываль “Адраджэнне беларускай капэлы”

            Фестываль як правіла праводзіцца на працягу года. Звычайна фестываль прысвячаецца якой-небудзь тэматыцы, напрыклад: эпосе барока, эпосе класіцызма, эпосе рамантызма, сучаснай музыцы; альбо: рэлігійнай музыцы, творчасці асобных кампазітараў (С. Манюшкі,  М. Кл Агінскага, Н. Орды, А. Радзівіла)  і г. д. Сярод знойдзеных, даследаваных і выкананых з ініцыятывы “Беларускай Капэлай” творы буйной формы:

 

Оперы

Вардоцкі Рафаіл (рэдакцыя Смольскага Дзмітрыя)            Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас;

Паізіела Давані                                             Уяўная каханка;

Голанд Ян Давід                                           Агатка, або Прыезд пана;

Голанд Ян Давід                                           Чужое багацце нікому не служыць;

Манюшка Станіслаў                                     Латарэя;

Радзівіл Антон Генрык                                 Фаўст;

Шастаковіч Дзмітрый                                   Клоп.

 

Оперы (фрагменты)

Горскі Канстанцін                                        Маргер;

Манюшка Станіслаў                                     Галька;

Манюшка Станіслаў                                     Страшны двор;

Манюшка Станіслаў                                     Графіня;

Манюшка Станіслаў                                     Ідылія (Sielanka);

Радзівіл Антон Генрык                                 Вялікі дзень у замку, або Сцэны трубадураў з 1144 года.

 

Балеты

Голанд Ян Давід, Мацей Радзівіл,

Язэп Казлоўскі, Эрнст Ванжура             "Тэагонія" — балетны дывертысмент;

Кузняцоў Вячаслаў (паводле твораў М. Кл. Агінскага)    "Паланэз";

Кузняцоў Вячаслаў (паводле твораў М. Кл. Агінскага)    "Развітанне з Радзімай" (2-я рэдакцыя балета "Паланэз").

   

 

Кампазіцыі буйной формы: араторыі, кантаты, канцэрты, сімфанічная музыка

Ананім ХІІ ст.                                               Хваласпевы ў гонар Еўфрасінні Полацкай (хор, чытальнік);

Ананімныя аўтары XVI ст.                          Віленскі сшытак (камерны ансамбль, саліст – гітара);

Ананімныя аўтары XVI ст.                          Супрасльскі ірмалагіён (хор);

Ананімныя аўтары XVIІ ст.                         Жыровіцкі ірмалагіён (хор);

Ананімныя аўтары XVIІ ст.                         Полацкі сшытак (камерны ансамбль, салісты-вакалісты);

Ананімныя аўтары XVII-XVIII стст.           "Псалтир" Сімяона Полацкага (хор);  

Ананім XVIII ст.                               Забельская сімфонія (камерны аркестр);

Ананім XVIII ст.                               Нясвіжскі канцыянал (хор);

Ананім XVIII ст.                               Нясвіжская меса A-dur (хор);

Ананім XVIII ст.                               Нясвіжскі рэквіем B-dur (хор);

Ананім ХІХ ст.                                  Забельская сімфонія (камерны аркестр);

Ананім XХ ст.                                    Беларускі багагласнік (хор);

Агінскі Міхал Клеафас                     Балетны дывертысмент з оперы “Зэліс і Валькур” (камерны аркестр);

Багданаў Сяргей                                Калядныя кампазіцыі (для электронных інструментаў);

Байдаў Уладзімір                              Litania universi (камерны аркестр);

Байдаў Уладзімір                              Грунвальд 1410 (літаратурна-музычная сюіта для камернага  ансамбля і чытальнікаў);                                                    

Бельцюкоў Сяргей                            Усяночная (хор);

Бельцюкоў Сяргей                            Вандроўкі па казках Уладзіміра Караткевіча (камерны аркестр);

Ванжура Эрнст                                 фрагменты музыкі балета “Арлекін-нявольнік” (камерны ансамбль);

Вацлаў з Шамотул                            Песні хвалы Боскай (хор); 

Гарэлава Галіна                                Тры малітвы перад Грунвальдская сечай (мецца-сапрана, ансамбль ударных інструментаў);

Гарэлава Галіна                                І сніў Адам (камерны аркестр);

Гірдо Эдвард                                     Меса ў гонар святога Андрэя Баболі (хор);

Голанд Ян Давід                                Кантата ў гонар Караля Станіслава Радзівіла (камерны аркестр, салісты-вакалісты);                                                        

Грабэнбаўэр Дамінік                         Антыфон св. Дамініку (Слонім, да 1785 г.) (хор);

Дашчынскі Юзаф                              Вострабрамская літанія (сімфанічны аркестр, салісты, хор);

Дашчынскі Юзаф                              Канцэрт F-dur для фартэпіяна з аркестрам;

Ельскі Міхал                                      Канцэрт № 2 для скрыпкі з аркестрам;

Ельскі Міхал                                      “Танец духаў” для скрыпкі з аркестрам;

Ельскі Міхал                                      “Танец смерці” для скрыпкі з аркестрам;

Залётнеў Алег                                    Лiтургiя святога Iаанна Златавуста (хор);

Зарэмба Ян                                        Берасцянскі канцыянал (1558 г.) (хор);

Йон                                                    Benedicamus (Слонім, да 1785 г.) (хор);

Капыцько Віктар                               Куранты (паводле ананімных   аўтараў XVII-XVIII стст.)

(камерны інструментальны ансамбль, хор, салісты);

Капыцько Віктар                               Імша ў гонар святога Францішка Асізскага

(камерны інстументальны ансамбль, хор);

Капыцько Віктар                               Серэнада (камерны аркестр, чытальнікі);

Казлоўскі Язэп                                  Музыка да трагедыі “Фінгал” (сімф. аркестр, салісты, хор);

Казлоўскі Язэп                                  Музыка да трагедыі “Эсфір” (сімфанічны аркестр);

Казлоўскі Язэп                                  Te Deum laudamus (сімфанічны аркестр, салісты) (фрагменты);

Кузняцоў Вячаслаў                           Кастусь Каліноўскі (вакальна-сімфанічная паэма); 

Кузняцоў Вячаслаў                           Спевы  даўнейшых  ліцвінаў (мужчынскі хор, салісты, ансамбль ударных);

Літвіноўскі Аляксандр                      Меса (мужчынскі хор);

Лыбін Дзмітрый                                "Класік-Авангард-сімфонія";

Манюшка Станіслаў                         «Байка» — уверцюра для сімфанічнага аркестра;

Манюшка Станіслаў                         Вострабрамская літанія № 1 (сімфанічны аркестр, хор, салісты);                                         

Манюшка Станіслаў                         Вострабрамская літанія № 2 (сімфанічны аркестр, хор, салісты);                                      

Манюшка Станіслаў                         Вострабрамская літанія № 4(сімфанічны аркестр, хор, салісты);                                             

Манюшка Станіслаў                         “Песні нашага касцёла” (усе творы для аргана-solo);

Плашына (XVIII ст.)                         Серэнада № І для сімфанічнага аркестра;

Плашына (XVIII ст.)                         Серэнада № ІІ для сімфанічнага аркестра;

Плашына (XVIII ст.)                         Серэнада № ІІІ для сімфанічнага аркестра;

Равенскі Мікола                                 Літургія (хор);

Равенскі Мікола                                 Паніхіда (хор);

Равенскі Мікола                                 Сюіта для хора і фартэпіяна;

Рагачэўскі Андрэй                             Crucifixus surrexit — матэт на дзевяць галасоў (к. 1630 г.);

Рагоўскі Людамір                              Беларуская сюіта (для сімфанічнага аркестра);

Радзівіл Антон Генрык                     Requiem (сімфанічны аркестр, хор);

Радзівіл Мацей                                   Дывертысмент (для камернага аркестра);

Радзівіл Мацей                                   Серэнада (для камернага аркестра);

Радзівіл Мацей                                   Шесць паланэзаў для сімфанічнага аркестра;

Сакалоўскі Якуб                               Сімфонія F-Dur;

Стравінскі Ігар                                  Танцавальная сюіта (камерны аркестр);

Тарасевіч Ян                                     Вялікае канцэртнае трыо (скрыпка, віяланчэль, фартэпіяна);

Хадоска Ігар                                      Жальбы [«Пасіоны»] паводле твораў    Германоўскага А.,

Катовіча, ананімных аўтараў XVII-XVIII стст. (сімфанічны аркестр, салісты, хор);

Цітоў Васіль                                      “Псалтир” Сімяона Полацкага (хор);

Яневіч Фелікс                                    Канцэрт для скрыпкі з аркестрам;

Янчанка Алег                                    Канцэрт для solo marimba з аркестрам.

 

Монаграфічныя праграмы з твораў кампазітараў XVIII-XX стагоддзяў

Абеліёвіч Леў                                                                      

Абрамовіч Антон

Агінскі Міхал Клеафас                                           

Агінскі Міхал Казімір

Багатыроў Анатоль                                                 

Гірдо Эдвард

Голанд Ян Давід

Горскі Канстанцін                                                   

Грушвіцкі Міхал

Ельскі Міхал

Казлоўскі Язэп                                                        

Капыцько Віктар

Манюшка Станіслаў                                                           

Орда Напалеон                                                        

Равенскі Мікола

Радзівіл Антон Генрык                                           

Радзівіл Мацей

Смольскі Дзмітрый

Тарасевіч Ян                                                            

Тырманд Эдзі

Шастаковіч Дзмітрый

Шумілін Міхаіл

Яневіч Фелікс

У праграмах фестываляў “Адраджэнне беларускай капэлы” прагучалі творы наступных беларускіх і замежных (звязаных з культурай Беларусі) кампазітараў:

  1. Ананімны аўтар ХІІ ст.
  2. Ананімны аўтар XIV ст.                        
  3. Ананімныя аўтары XVI ст.                       
  4. Ананімныя аўтары XVIІ ст.                      
  5. Ананімныя аўтары XVIII ст.
  6. Ананімныя аўтары ХІХ ст.
  7. Ананімныя аўтары ХХ ст.
  8. Абеліёвіч Леў                                                           
  9. Абрамовіч Антон
  10. Абрантовіч Фабіян
  11. Агінскі Караль
  12. Агінскі Міхал Казімір
  13. Агінскі Міхал Клеафас
  14. Агінскі Францішак Ксаверы
  15. Агінская Эма
  16. Аладаў Мікалай
  17. Алоўнікаў Ігар
  18. Алоўнікаў Уладзімір
  19. Андрэева Юлія
  20. Анісімовіч Багдан
  21. Анцаў Міхаіл
  22. Астоя-Асташэўскі Войцах
  23. Астоя-Асташэўскі Казімір
  24. Багатыроў Анатоль
  25. Багданаў Сяргей
  26. Базылік Цыпрыян
  27. Байдаў Уладзімір
  28. Бакфарк Валянцін
  29. Бельцюкоў Сяргей
  30. Бутома Мікола
  31. Вагнер Генрых
  32. Вайнберг Мечыслаў
  33. Валынчык А.
  34. Ванжура Эрнст
  35. Вараб’ёва Вольга
  36. Вацлаў з Шамотул
  37. Верасаў Зміцер
  38. Войцік Віктар
  39. Гай Піхура (Гай дэ Пікарда)
  40. Галкоўскі Канстанцін
  41. Гамулка Мікалай
  42. Гарэлава Галіна
  43. Гедыльтэр Генрых
  44. Германоўскі А.
  45. Гірдо Эдвард
  46. Глебаў Яўген
  47. Глінка Міхаіл
  48. Голанд Ян Давід
  49. Горскі Канстанцін
  50. Грабэнбаўэр Дамінік
  51. Грушвіцкі Міхал
  52. Грэчанінаў Аляксандр
  53. Грым Юзаф
  54. Гураў Аркадзь
  55. Гэмбіцкі Алег
  56. Дарохін Уладзімір
  57. Дашчынскі Юзаф
  58. Длугарай Войцэх
  59. Доўленд Д.
  60. Друкт Аляксандр
  61. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт
  62. Дусек Ян Ладзіслаў
  63. Дылецкі Мікалай
  64. Елісеенкаў Алег
  65. Ельскі Аляксандр
  66. Ельскі Караль
  67. Ельскі Міхал
  68. Жэлягоўскі Пётр
  69. Жывалеўскі Валерый
  70. Залескі Ігнат
  71. Залётнеў Алег
  72. Залуская Амелія
  73. Залускі Іва
  74. Залускі Караль
  75. Зарэмба Ян
  76. Захлеўны Леанід
  77. Зінчук Міхась
  78. Зубковіч Эльза
  79. Зубцоў Сяргей
  80. Іванова Таццяна
  81. Йон
  82. Кажынскі Віктар
  83. Казлоўскі Язэп
  84. Капыцько Віктар
  85. Каральчук Уладзімір
  86. Каржанеўская Ганна
  87. Карловіч Мечыслаў
  88. Карловіч Ян
  89. Карповіч Алесь
  90. Картэс Сяргей
  91. Касцюшка Тадэвуш
  92. Като Дыямед
  93. Катовіч
  94. Кіслы Канстанцін
  95. Кісцень Віктар
  96. Клаўс Мікалай
  97. Клумаў Аляксандр
  98. Клябан Крыштаф
  99. Крашэўскі Каятан
  100. Крашэўскі Юзаф Ігнат
  101. Кузняцоў Вячаслаў
  102. Куліковіч (Шчаглоў) Мікола
  103. Курмакін Аляксандр
  104. Кур’ян Уладзімір
  105. Кюі Цэзар
  106. Літвіноўскі Аляксандр
  107. Лыбін Дзмітрый
  108. Лукас Дзмітрый
  109. Лукашэўскі Павел
  110. Лучанок Ігар
  111. Ляўковіч Ігнат
  112. Магаліф Яўген
  113. Манюшка Станіслаў
  114. Марцінкевіч Каміла
  115. Маціеўскі Ігар
  116. Мдзівані Андрэй
  117. Міладоўскі Фларыян Станіслаў
  118. Навіцкі Людвіг
  119. Насаеў Кірыла
  120. Наско Эміль
  121. Немагай Святлена
  122. Орда Напалеон
  123. Падкавыраў Пётр
  124. Паізіела Джавані
  125. Паплаўскі Яўген
  126. Плашына (XVIII ст.)
  127. Помазаў Віктар
  128. Прохараў Якаў
  129. Пукст Рыгор
  130. Пшыбора Вітальд
  131. Равенскі Мікола
  132. Рагачэўскі Андрэй
  133. Рагоўскі Людамір
  134. Радзівіл Антон Генрык
  135. Радзівіл Мацей
  136. Радзівіл Соф’я
  137. Радкевіч Гедымін
  138. Рак-Міхайлоўскі Сымон
  139. Сава Язэп
  140. Сакалоў Сяргей
  141. Сакалоўскі Марк Конрад
  142. Сакалоўскі Якуб
  143. Саломка А.
  144. Самохін Рыгор
  145. Селях-Качанскі Вячаслаў
  146. Семеняка Юрый
  147. Сімаковіч Ларыса
  148. Скрабецкі Лявон
  149. Смольскі Дзмітрый
  150. Солтан Уладзімір
  151. Сонін Алег
  152. Станкевіч Пётр
  153. Стаповіч Альбін
  154. Стома Мікола
  155. Стравінскі Ігар
  156. Строцаў Дзмітрый
  157. Сурус Рыгор
  158. Тарасевіч Ян
  159. Туранкоў Аляксей
  160. Тызенгаўз Канстанцін
  161. Тырманд Эдзі
  162. Тышкевіч Т.
  163. Тэраўскі Уладзімір
  164. Фралоў Валерый
  165. Хадоска Алег
  166. Хадоска Ігар
  167. Хмялеўскі Ігнат
  168. Цікоцкі Яўген
  169. Цітоў Васіль
  170. Чэмбэрджы Мікалай
  171. Шадурскі Юзаф
  172. Шараў Канстанцін
  173. Шастаковіч Дзмітрый
  174. Шнітман Товій
  175. Штэйнберг Максіміліян
  176. Шульц Ёган Абрахам Пэтэр
  177. Шумілін Міхаіл
  178. Шыманоўская Марыя
  179. Шымкевіч
  180. Эскудэра Пэдро
  181. Яневіч Фелікс
  182. Янковіч Сяргей
  183. Янчанка Алег

 

Праграмы (манаграфічныя), прысвечаныя беларускім мастакам:

Ваньковіч Валенцій

Шагал Марк

 

Праграмы (манаграфічныя), прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў:

Багдановіч Максім

Караткевіч Уладзімір

Крашэускі Юзаф

Міцкевіч Адам

Сыракомля Уладзіслаў

Чачот Ян

У фонд беларускага радыё штогод запісваюцца падрыхтаваныя за бягучы год праграмы.

Заўвага. Усе вакальныя творы выконваюцца пад час канцэртаў ці спектакляў “Беларускай Капэлы” па беларуску, за выключэннем рэлегійных твораў, калі яны напісаны на традыцыйныя лацінскія ці старажытнаславянскія тэксты.

 

Пастаноўка 1999 года оперы Антона Генрыка Радзівіла «Фаўст» на сцене НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь была адзначана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва.

Пастаноўка 2009 года оперы Яна Давіда Голанда «Чужое багацце нікому не служыць» на сцене НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь была адзначана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва.

Пастаноўка 2010 года оперы Станіслава Манюшкі “Латарэя” на сцэне Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі была адзначана Польскім інстытутам у Мінску Прэміяй імя Ежы Гедройца.

Тэатральна-канцэртна-мульцімедыйныя праграмы 2010/11 года «Апостол» (дзве праграмы, прысвечаныя юбілею Уладзіміра Караткевіча) і «Шлях на Грунвальд», якія былі паказаны на сцэне Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі Ансамблем салістаў «Класік-Авангард» (базавы калектыў канцэртных праграм «Беларускай Капэлы») былі адзначаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва.

 

 “Беларуская Капэла” ладзіць навуковыя канферэнцыі, альбо круглы стол, альбо навуковыя чытанні па праблемах адраджэння айчыннай музычнай спадчыны. Удзельнікамі навуковых імпрэзаў “Беларускай Капэлы” былі замежныя выканаўцы, кампазітары і навукоўцы з Узбекістана, Аўстрыі, Азербайджана, Польшчы, Расіі, Ізраіля, Галандыі, Літвы, Фінляндыі.

 

АРХІЎ  “БЕЛАРУСКАЙ  КАПЭЛЫ”

 

Паколькі захаванасць архіваў старадаўніх рукапісаў і старадрукаў, асабліва музычных, у Беларусі складае крыху болей чым 1% (!), збіранне уласнага архіва з’яўляецца адным з прэарытэтных кірункаў дзейнасці “Беларускай Капэлы”. Дзеля папаўнення збораў супрацоўнікі “Беларускай Капэлы” працавалі (працуюць) у замежных бібліятэках і архівах (у тым ліку прыватных):

– Масква, Пецярбург (Расія);

– Варшава, Кракаў, Беласток, Люблін (Польшча);

– Лондан (Англія);

– Парыж (Францыя);

– Дюсэльдорф, Берлін, Дрэздэн, Мюнхен (Германія);

– Брусэль (Бельгія);

– Нью-Йорк (ЗША).

– Рым, Мілан (Італія)

Ад пачатку дзейнасці вядзецца збор матэрыялаў па трох напрамках:

– Нотныя зборы (нотныя выданні, а таксама арыгіналы — ксеракопіі альбо фотакопіі аўтографаў, старадрукаў і першадрукаў).

– Літаратурныя зборы (навуковая літаратура, энцыклапедычныя выданні (беларускія і замежныя), літаратурныя і навуковыя працы беларускіх кампазітараў мінулага і г. д.).

–  Іканаграфічныя матэрыялы.

Сёння ў архіве “Беларускай Капэлы” захоўваецца вялікая колькасць музычных твораў (аўтографы, першадрукі, фота-, ксеракопіі аўтографаў, першадрукаў). Гэта найбагацейшая ў краіне бібліятэка беларускай музычнай акадэмічнай спадчыны. У прыватнасці, сабраны поўны збор твораў Я. Д. Голанда (1746-1827), Я. Казлоўскага (1757-1831), Яна Тарасевіча (1889-1961) і інш.

Сабранымі матэрыяламі карыстаюцца навукоўцы, выкладчыкі і студэнты спецыялізаваных музычных навучальных установаў, музыканты-выканаўцы з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Архіўнымі фондамі “Беларускай Капэлы” апякуецца музычны рэдактар Мантвалінскі Яўсей.

 

СУПРАЦОЎНІЦТВА  З  ІНШЫМІ  АРГАНІЗАЦЫЯМІ

 

  1. Акрамя уласных фестываляў “Беларуская Капэла” праводзіла (праводзіць) у якасці сузаснавальніка і, адпаведна, удзельніка:

– З 1993 па 2003 гг. — Міжнародны штогодні фестываль і конкурс “Магутны Божа” ў Магілёве (Скорабагатаў В. І. — намеснік старшыні журы конкурса харавых калектываў і конкурса вакалістаў, Каржанеўская Г. Б. – член журы). Мастацкім саветам “Беларускай Капэлы” распрацаваны патрабаванні конкурсаў харавых калектываў і вакалістаў. Выдадзены два нотныя зборнікі (для салістаў-вакалістаў і харавых калектываў).

– З 1995 па 2001 гг — Міжнародны штогодні фестываль “Фэст старасвецкай культуры ў Дудудках” – супольна з фірмай “Дудуткі–тур” і выдавецтвам “Паліфакт”. Удзел “Беларускай Капэлы” ў фэстах складалі: канцэртная праграма –прэзентацыя чарговага выпуска нотнага зборніка серыі “Музыка старажытных сядзібаў” і аўдыазапісаў твораў прэзентуемых нотаў; выступленне на навуковай канферэнцыі з дакладам ці паведамленнем.

– З 1995 года супольна з Інстытутам Польскім у Мінску праводзяцца імпрэзы з цыклу “Музыка Літвы і Кароны”. Перыядычна ладзяцца канцэртныя праграмы і навуковыя канферэнцыі.

– У 1999 годзе супольна з Інстытутам Гётэ ў Мінску ажыццёўлена пастаноўка оперы “Фаўст” А.-Г. Радзівіла на лібрэта Ё.-В. Гётэ, а ў 2001 годзе – праграма “Вакальныя цыклы нямецкіх кампазітараў” у перакладзе Васіля Сёмухі вершаў на беларускую мову.

– У 2017 годзе супольна з Віцебскім Музычным таварыствам заснаваны Музычна-асветніцкі праект (фестываль) "Віцебскі арганны шлях" (Віцебск, Віцебская вобласць).

 

  1. У фонд беларускага радыё штогод запісваюцца падрыхтаваныя за бягучы год праграмы.
  2. Супрацоўнікі “Беларускай капэлы” удзельнічалі (удзельнічаюць) ў фестывалях (з канцэртнымі выступленнямі і дакладамі на навуковых чытаннях):
  • Імя Івана Салерцінскага ў Віцебску,
  • Імя Міхала Клеафаса Агінскага ў Смаргоні,
  • “Музы Нясвіжа” ў Нясвіжы,
  • “Вакальная Акадэмія” ў Гомелі,
  • Імя Станіслава Манюшкі (“Убельская ластаўка”) ў Мінску, Чэрвені і Убелю,
  • Музычныя вечары Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў Нясвіжскім замку Радзівілаў,
  • Імя Міхала Грушвіцкага ў Ракаве,
  • Імя Станіслава Манюшкі ў Кудове-Здруй (Польшча),
  • Нямецка-беларускія музычныя спатканні ў Золігене (Германія),
  • Імя Міхала Клеафаса Агінскага ў Вільнюсе, Плунге, Рэтавасе (Літва),
  • Імя Яна Тарасевіча ў Беластоку (Польшча).

 

  1. Асобныя праграмы “Беларускай Капэлы” паказваліся ў Вільнюсе, Плунге, Рэтавасе (Літва); Празе (Чэхія); Бонне, Золінгене, Ляймене, Кёльне (Германія); Варшаве, Лодзі, Гданьску, Беластоку, Познані, Бельску-Падляшскім, Саколцы (Польшча); Маямі, Чыкага (ЗША); Пецярбургу, Маскве (Расія); Парыжы (Францыя); а таксама ў Іспаніі, Кітаі, Паўночнай Карэі, Казахстане, Швейцарыі.
  2. Супрацоўнікі “Беларускай Капэлы” удзельнічаюць у навуковых канферэнцыях па праблемах гісторыі і тэорыі айчыннага музычнага мастацтва, што праводзяцца ў Беларусі і за яе межамі.

 

 

ПАРТНЕРЫ