Алена Шведава

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л.П. Александроўскай (Беларусь, 1989)
Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў у г. Кішынёве (Малдавія, 1990)
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя С. Крушальніцкай у г. Львоў (Украіна, 1991)
Лаўрэат і ўладальніца Гран-пры Міжнароднага конкурсу ў Пхеньяне (КНДР, 2001)


Біяграфія

У 1987 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара, народнай артысткі Беларусі Т. Ніжнікавай). 
З 1987 па 1990 год – салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
У 2009 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
З 1990 года – салістка тэатра.


РЭПЕРТУАР

Царыца ночы – “Чарадзейная флейта” 
Аніна – “Травіята” 
Джыльда – “Рыгалета” 
Мюзэта – “Багема” 
Лючыя – “Лючыя дзі Ламермур” 
Разіна – “Севільскі цырульнік” 
Фані – “Шлюбны вэксаль” 
Фраскіта – “Кармэн” 
Алімпія – “Казкі Гофмана” 
Аскар – “Баль-маскарад” 
Сёмая жонка – “Сіняя Барада і яго жонкі” 
Ліса – “Церам-церамок” 
Партыя саліруючага сапрана ў кантаце К. Орфа “Карміна Бурана”.


ГАСТРОЛІ

У 2018 годзе разам з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь (дырыжор І. Бухвалаў) выступіла з цыклам канцэртаў у КНДР.


З трупай Беларускай оперы гастралявала ў Германіі, Іспаніі, Швейцарыі.


Партнёры