Оперная трупа

Анастасія Малевіч


Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М .І. Глінкі (клас выкладчыка Л. Лют), Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара Л. Колас). Стажыравалася ў ганаровага доктара Музычнай акадэміі ім. К. Ліпінскага Тэрэзы Жыліс-Гара.
З 2017 года - стажор трупы оперы, з 2019 года - салістка Вялікага тэатра Беларусі.

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. У 2018–2019 гг. супрацоўнічала з музычным калектывам г.Гомеля і вобласці "Гомельскія гарадскія аркестры". Выступала ў суправаджэнні канцэртнага аркестра "Няміга" пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага ў мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання 1000-годдзя г. Брэста (2019).


РЭПЕРТУАР

Турандот - «Турандот» Дж. Пучыні
Даліла - «Самсон і Даліла» К. Сен-Санса
Тоска- «Тоска» Дж. Пучыні
Ларына - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Ліса – "Пінокіа" Г. Бруні
Лола - "Сельскі гонар" П. Масканьі
Партыя саліруючага сапрана ў кантаце "Карміна Бурана" К. Орфа
Фрэйліна - "Макбет" Дж.Вердзі