Оперная трупа

Дар'я Гаражанка


Біяграфія

Нарадзілася ў Менску. Скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж ім. М. І. Глінкі па спецыяльнасці "акадэмічныя спевы" (клас В. А. Косаравай), Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (вакальны факультэт, спецыялізацыя "мастацтва оперных спеваў", клас прафесара М. Ф. Касрашвілі).
Стажыравалася па праграме "Саюзная дзяржава - маладым талентам XXI стагоддзя" на базе Цэнтральнай музычнай школы пры МГК імя П. І. Чайкоўскага. Удзельнічала ў майстар-класах сапрана Ніколы Мюлерс, дырыжора Вальтэра Міка (Германія), меца-сапрана Аляўціны Белавусавай (Расія), тэнара Бадры Майсурадзэ (Грузія).
Актыўна прымае ўдзел у значных дзяржаўных канцэртах і мерапрыемствах: XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (2022), Святочным канцэрце майстроў мастацтваў "Мастацтва як сэнс жыцця" ў рамках цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускi спартыўны Алiмп" і інш.


РЭПЕРТУАР

Снежная каралева – "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Паліна - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Флора – "Травіята" Дж. Вердзі
Лаура - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Паж - "Рыгалета" Дж. Вердзі
Вольга - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Дуняша, Любаша - "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Цвыркун – "Пінокіа" Г. Бруні
Канчакоўна – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Трэці хлопчык - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта


ГАСТРОЛІ

У 2022 годзе ў рамках IV Міжнароднага фестывалю "Шаўковы шлях" (Астана, Казахстан) выканала партыю Вольгі ў оперы П. Чайкоўскага "Яўген Анегін" на сцэне тэатра "Астана Опера".
У красавіку 2024 года прыняла ўдзел у Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджане (01.04-03.04.2024).
У красавіку 2024 года прыняла ўдзел у міжнародным фестывалі опернага мастацтва "Славянскі дом" у Самарскім акадэмічным тэатры оперы і балета ім. Д.Д.Шастаковіча (гала-канцэрт 7 красавіка 2024 года).