Скончыла Мінскі дзяржаўны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» (клас В. А. Косаравай, 2017) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас В. А. Косаравай, 2022).
У опернай студыі акадэміі музыкі выканала партыі Маргарыты («Фаўст» Ш. Гуно) і Донны Анны («Дон Жуан» В. А. Моцарта). Прымала ўдзел у канцэртах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Вялікага тэатра Беларусі.
Надзея Яноўская – «Дзікае паляванне караля Стаха» Ул. Солтана
Разіна – «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
Адэль – «Лятучая мыш» І. Штрауса
Маргарыта – «Фаўст» Ш. Гуно
Першы хлопчык – «Чароўная флейта» В. А. Моцарта
Барбарына – «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта
Герда – «Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)» С. Баневіча
Прылепа – «Пікавая дама» П. Чайкоўскага