У 1997 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.
З 1999 года – салістка тэатра.
У 2012 годзе была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
Трэці хлопчык – "Чарадзейная флейта"
Мадалена – "Рыгалета"
Фенэна – "Набукка"
Інэс – "Трубадур"
Разіна – "Севільскі цырульнік"
Ч’еска – "Джані Скікі"
Лола – "Сельскі гонар",
Вольга – "Яўген Анегін"
Лаура – "Іаланта"
Паліна і Мілаўзор – "Пікавая дама"
Канчакоўна – "Князь Ігар"
Марына Мнішак – "Барыс Гадуноў"
Кармэн – "Кармэн"
Любаша – "Царская нявеста"
Кашчэеўна – "Кашчэй Бессмяротны"
Першы міністр – "Чарадзейная музыка"
Люцыя – "Горад майстроў"
Выступае з праграмамі духоўнай музыкі. Гастралявала ў Бельгіі, Германіі, Італіі, Канадзе, Кітаі, ЗША і інш. У 2004 годзе ўдзельнічала ў канцэртах у Калоннай зале і Міжнародным доме музыкі ў Маскве. З трупай тэатра гастралявала ў Германіі.