У 2011 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя. Н. Ф. Сакалоўскага па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы». У 2017 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» (клас народнага артыста Расіі Э. І. Пелагейчэнка), у 2018 годзе - магістратуру акадэміі.
У опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканаў партыі Рудольфа («Багема» Дж. Пучыні), Ферандо («Так робяць усе» В. А. Моцарта), Лыкава («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ).
Запрошаны саліст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь музычнай капэлы «Санорус».
З 2019 году - саліст Вялікага тэатра Беларусі
Раман - "Сівая легенда" Д.Смольскага
Самсон – "Самсон і Даліла" К.Сен-Санса
Дубатоўк – "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана
Каварадосі – "Тоска" Дж.Пучыні
Доктар Фаўст – "Фаўст" Ш.Гуно
Рабэрта – "Вiлiсы. Фатум" Дж.Пучыні
Генрых – "Лятучая мыш" І.Штрауса
Хазэ – "Кармэн" Ж.Бізэ
Вадэмон –"Іаланта" П.Чайкоўскага
У верасні 2022г. на сцэне Маскоўскага тэатра "Новая опера" імя Я.Колабава выканаў партыю Пінкертона ў оперы Дж. Пучыні "Мадам Батэрфляй".