Большой театр Беларуси

 

14 лiстапада 19:00 | Прэм'ера

Ганна Карэніна

балет ў 2-х дзеях на музыку Пятра Чайкоўскага

Большой театр Беларуси

 

28 лiстапада 19:00

Гаэтана Даніцэці

Дон Паскуале

опера ў 3-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

26 лiстапада 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера ў 3-х дзеях

ПЕРАМОЖЦА OPERALIA 2018 - У МІНСКУ!

 

 

Ўладальнік спецыяльнай прэміі Фонду Уладзіміра Співакова; лаўрэат спецыяльнай прэміі Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў імя Марыі Біешу (Кішынёў-2013); лаўрэат ІІ прэміі Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшкі (Варшава-2013); лаўрэат ІІІ прэміі ІІ Адкрытага конкурсу імя Станіслава Манюшкі «Убельская ластаўка» (Мінск-2014); лаўрэат першай ступені (залаты медаль) у намінацыі «Акадэмічны спеў» Першых адкрытых моладзевых Еўрапейскіх Дэльфійскіх гульняў; лаўрэат ІІ прэміі Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М. Магамаева (Расія-2014); лаўрэат ІІ прэміі XIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў італьянскай оперы «Competizione dell'Opera» (Узбекістан-2014); лаўрэат ІІ прэміі і ўладальнік Спецыяльнага прыза 23-га Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Феруча Тальявіні ў г. Дойтчландсберг (Аўстрыя-2017); лаўрэат ІІІ прэміі і Спецыяльныя прызы ХХХVII Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя Ганса Габара «Бельведэр» ў Юрмале (Латвія-2018).

 

Гэта ўсё пра яго - беларускам тэнары Паўле Пятрове, пра якога восенню 2018 го загаварыў увесь музычны свет. Менавіта ў гэтым годзе ён стаў пераможцам прэстыжнага міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў «Operalia» ў Лісабоне, які ўзначальвае маэстра Дамінга. Тэнар Вялікага тэатра Беларусі Павел Пятроў не толькі стаў трыумфатарам гэтага конкурсу, але і ўладальнікам прэміі Zarzuela ім. Пласіда Дамінга!

 

У цяперашні час тэнар Вялікага тэатра Беларусі таксама працуе ў Graz Opera ў Аўстрыі, дзе ў сакавіку гэтага года ён выканаў партыю Эдгара ў прэм'ернай пастаноўцы оперы Г. Даніцэці «Лючыя дзі Ламермур». Паўла Пятрова запрашалі многія тэатры свету, ён спяваў на сцэнах Цюрыхскай оперы (Германія), Каралеўскай оперы (Англія), Нацыянальнай оперы Бухарэста (Румынія), Міхайлаўскага тэатра (Расія), на Зальцбургскім фестывалі (Аўстрыя).

 

5 ліпеня Пятроў паўстане на роднай для яго беларускай сцэне ў вобразе Рудольфа ў шэдэўры Дж. Пучыні «Багема» у пастаноўцы расійскага рэжысёра А. Цітэля. Таксама галоўныя партыі ў спектаклі выканаюць: Марта Данусевіч (Мімі), Клаўдзія Пацёмкіна (Мюзэта), Уладзімір Громаў (Марсэль). Дырыжор - Алег Лясун.

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры