Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

«Раманса трапяткія гукі…»

 

Рускія рамансы... Чым блізкія гэтыя творы, створаныя некалькі стагоддзяў таму, сучаснаму слухачу? Бо эпоха рамантычных герояў і пушкінскіх гераінь засталася далёка ззаду. Ці праўда, што пранікненне ў святая святых вялікіх рамансаў часам даецца толькі тым, хто сам шмат перажыў і адчуў? Чаму мы з незвычайнай сілай суперажываем чужым гісторыям, і яны кожны раз з новай сілай абуджаюць у нас успаміны і нараджаюць новыя мары?

 

Меладычныя і кранальныя, шчырыя і лірычныя, рускія рамансы заўсёды размаўлялі са слухачом на яго мове. У іх спявалі аб самым галоўным, аб тым, што ва ўсе часы хвалявала кожнага чалавека - аб каханні, расстанні, нудзе ўдалечыні ад радзімы. Як ні ў адным іншым жанры, музыка і паэзія дасягнулі ў рамансе дасканалай гармоніі. Рамансы рускіх кампазітараў заўсёды ўпрыгожвалі рэпертуар найвядомых спевакоў. Разам з тым многія выканаўцы прызнаюцца, што ніводны оперны твор не ставіць перад імі такіх складаных псіхалагічных задач, як іншы раманс.

 

У праграме Вечара рамансаў 29 кастрычніка мы пачуем знакамітыя творы: «Ноч светлая», «Газавая хустка», «Гэй, фурман, гані да «Яра»!», «Я Вас кахаў», «Не спявай, прыгажуня, пры мне », «Чароўныя вочкі», «Дарогай доўгаю…», «Мая душачка», «Вуліца, вуліца», «Гары, гары, мая зорка…», «Толькі раз…». На сцэне – камерны аркестр Вялікага тэатра Беларусі і вядучыя салісты оперы: народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна, Ніна Шарубіна, Уладзімір Громаў, Васіль Кавальчук, заслужаныя артысты Беларусі Аксана Волкава, Алена Сало, Алена Бундзелева, Аксана Якушэвіч, Таццяна Траццяк, Андрэй Валенцій, Алег Мельнікаў, Аляксандр Кеда, уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Золава, Анастасія Храпіцкая, Алена Таболіч, Марына Ліхашэрст, Дзяніс Янцэвіч, Віктар Мендзялеў, Аляксандр Гелах, Сяргей Лазарэвіч. За дырыжорскім пультам - Алег Лясун. Рэжысёр канцэрта - уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры