Віншуем з высокай узнагародай!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды 30 жанчынам з розных сфер дзейнасці і рэгіёнаў краіны. Урачыстая цырымонія, па традыцыі прымеркаваная да свята 8 сакавіка, адбылася 10 сакавіка ў Палацы Незалежнасці.
"Вы ўвасабляеце сабой нашу краіну − нашу любімую Беларусь. Прыгожую, таленавітую, разумную, накіраваную ў светлую будучыню, дзе непахісныя нармальныя, традыцыйныя адносіны, асабліва сямейныя...» – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У гэты дзень, як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, у Зале ўручэння дзяржузнагарод пануе дзіўная атмасфера вясны, прыгажосці і радасці. Прэзідэнт растлумачыў, што для правядзення цырымоніі разглядаліся некалькі варыянтаў даты, але, каб падоўжыць свята для жанчын, вырашана было зрабіць гэта 10 сакавіка.
У завяршэнне цырымоніі Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што для жанчыны вельмі важная значэнне мае прыгажосць: «Таму я жадаю вам быць заўсёды прыгожымі, такімі, як сёння, каб вамі захапляліся мы, мужыкі. Шчасця, поспехаў і прыгажосці вам!»

 

Матэрыял БелТА

Ад усёй душы віншуем Кацярыну Мікалаеўну Дулаву з высокай узнагародай!

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 27 лютага 2025 г. №79 медаля Францыска Скарыны ўдастоена генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава.