Анлайн-выстаўка «Беларускі “салавейка”: голас, які аб'ядноўваў сэрцы» прысвечана жыццю і творчасці выбітнай опернай спявачкі Тамары Мікалаеўны Ніжнікавай і раскрывае таямніцы яе таленту, педагагічнага майстэрства і душэўнага цяпла.
Вы зможаце прасачыць творчы шлях легендарнай спявачкі − ад першых крокаў на сцэне да міжнароднага прызнання. Асаблівая ўвага нададзена яе педагагічнай дзейнасці, бо Тамара Ніжнікава была не толькі бліскучай артысткай, але і таленавітым выкладчыкам, прафесарам Акадэміі музыкі і вельмі любіла сваіх студэнтаў. Акрамя таго, выстаўка адкрывае заслону над асабістым жыццём артысткі: яе характарам, поглядамі і цёплымі адносінамі з блізкімі.
Гэта выстаўка − гісторыя пра тое, як талент, майстэрства, сіла характару, любоў і чалавечнасць спляліся ў адзін дзівосны лёс. Гэта магчымасць адчуць цяпло творчасці Тамары Ніжнікавай, натхніцца яе прафесіяналізмам і адкрыць для сябе ўнёсак выбітнай артысткі ў развіццё беларускай культуры.
У экспазіцыі прадстаўлены здымкі з архіва Вялікага тэатра Беларусі і сямейныя фатаграфіі.