Восем дзесяцігоддзяў аддзяляюць нас ад вясны 1945-га…
Сэрца Мінска − Вялікі тэатр Беларусі – сёння − нібы сімвал адраджэння. І наш святы абавязак − памятаць. Памятаць тых, хто набліжаў перамогу сваім мастацтвам... Тых, чые жыцці абарвала вайна; тых, чые галасы гучалі на фронце, чые словы сагравалі змёрзлыя душы; тых, чые песні прабівалі браню адчаю; тых, хто верыў: свет выратуе прыгажосць, нават у пекле…
У гонар 80-годдзя Перамогі мы запрашаем вас дакрануцца да старонак гісторыі − даведацца пра жыццё і дзейнасць беларускіх артыстаў у гады вайны, паглядзець у іх твары, успомніць імёны загінуўшых. Прадставіць, як выжываў тэатр у тых нечалавечых умовах, з усіх сіл імкнучыся не перапыніць тонкую ніць, якая вядзе да міру - ніць высокага мастацтва.
У серыі анлайн-выставак сабраны ўнікальныя архіўныя фатаграфіі і рэдкія дакументы - у памяць пра людзей Тэатра.
Нагадваем, што ў раздзеле "Анлайн-выстаўкі" пастаянна размешчана серыя фотавыставак пра гісторыю тэатра.