Большой театр Беларуси

 

10 лютага 19:00

Джакама Пучыні

Тоска

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

11 лютага 19:00

Людвіг Мінкус

Дон Кіхот

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

12 лютага 19:00

Дзмітрый Смольскі

Сівая легенда

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

Вечар аднаактовых балетаў 

15 лютага 18:00

Музыка Марыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ

"ТАНЦЫ"

Балеро. Танец смерці. Кармэн.

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

19 лютага 19:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

3 сакавiка 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Бенефіс Аксаны Якушэвіч

Гэтая роля – адна з самых дарагіх для спявачкі: партыя Любашы стала яе дыпломнай працай у Акадэміі музыкі. Тады яна працавала над вобразам пад чулым кіраўніцтвам народнай артысткі Беларусі Лідзіі Іванаўны Галушкінай. «Жэст рукі, інтанацыя, позірк – усё тут мае значэнне», – казала педагог. З таго часу роля шматразова пераасэнсоўвалася, напаўнялася новымі фарбамі – дзякуючы працы з рознымі рэжысёрамі, дырыжорамі, калегамі – але заўсёды заставалася … жывой.
«Я хачу, каб маёй гераіні верылі. Яна павінна быць без ценю хлусні», – прызнаецца спявачка. Любаша ў Аксаны Якушэвіч – жанчына, якая ведае, што такое каханне, рэўнасць, адчай.
Так, кожны спектакль – гэта новы спектакль. І ўсё ж нязменным застаецца адно: глыбокая ўнутраная сувязь паміж спявачкай і гераіняй. «Калі гучыць першая нота ўверцюры, – упэўнена Аксана, – ты ўжо не ты, ты – Любаша. І ты павінна ўвесь спектакль… пражыць».
Цікава
Педагогі па фартэпіяна казалі Аксане, што яе рукі створаны, каб іграць Шапэна. Яна сама марыла стаць харавым дырыжорам. І ўсё ж ужо 24 гады яна выходзіць на сцэну Вялікага тэатра Беларусі – і дорыць гледачам радасць сустрэчы з адным з самых прыгожых мастацтваў – мастацтвам оперы.
«Што галоўнае для опернага спявака?.. Талент, удача… – разважае спявачка. – Перш за ўсё – гэта велізарная, штодзённая, нябачная для гледача праца. Ты выходзіш да тысячнай залы – і павінен быць на вышыні…»

Дададзім, у гэты асаблівы для спявачкі вечар галоўныя партыі ў оперы «Царская нявеста» таксама выканаюць: народны артыст Беларусі Станіслаў Трыфанаў (Рыгор Гразны), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Валенцій (Сабакін), Дзмітрый Капілаў (Скуратаў), Юрый Балацько (Бамелій), Вольга Маліноўская (Сабурава), Ірына Паляшчук (Дуняша). Упершыню ў партыях Марфы і Івана Лыкава – Анастасія Лурыкава і Іосіф Нікіценка. Дырыжыруе заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка.
Справачна
Аксана Якушэвіч скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас народнай артысткі Беларусі Л. Галушкінай) і магістратуру (клас народнай артысткі Беларусі Н. Рудневай), з 2002 года — салістка Вялікага тэатра Беларусі.
У рэпертуары больш за 30 вядучых партый: Радзіма‑маці («Патэтычны дзённік памяці» на музыку беларускіх кампазітараў), Графіня («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Снежная каралева («Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)» С. Баневіча), Марта («Фауст» Ш. Гуно), Даліла («Самсон і Даліла» К. Сен‑Санса), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Ірадыяда («Саламея» Р. Штрауса), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Маддалена («Рыгалета» Дж. Вердзі), Любка («Сівая легенда» Дз. Смольскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі), Ульрыка («Баль‑маскарад» Дж. Вердзі), Сантуцца («Сельскі гонар» П. Масканьі), Фенена («Набука» Дж. Вердзі), Марфа («Хаваншчына» М. Мусаргскага) і многія іншыя.
Салістка Беларускай оперы прымала ўдзел у днях культуры Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане, Расіі (на сцэне Вялікага тэатра Расіі выканала партыю Марфы ў оперы М. Мусаргскага «Хаваншчына»), Эстоніі (партыя Канчакоўны ў оперы А. Барадзіна «Князь Ігар»), Кітаі; удзельнічала ва ўрачыстых канцэртах інвестфоруму «Belarus Calling Asia», прысвечанага супрацоўніцтву краін азіяцкага рэгіёна з Рэспублікай Беларусь у фінансава‑інвестыцыйнай сферы (Сінгапур, 2017).
У 2006 годзе з поспехам выканала партыю Амнерыс у «Аідзе» Дж. Вердзі на Міжнародным фестывалі музыкі і танца ў Бангкоку (Тайланд).
З 2013 года была запрошанай салісткай Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя К.С. Станіслаўскага і Ул.І. Неміровіча Данчанкі.
Прымала ўдзел у гастролях Вялікага тэатра Беларусі ў Германіі, Венгрыі, Тунісе, Нідэрландах.
У 2024 годзе прыняла ўдзел у Міжнародным фестывалі опернага мастацтва «Славянскі дом» (Самара), выканаўшы партыю Графіні ў оперы П. Чайкоўскага «Пікавая дама» на сцэне Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Дз.Дз. Шастаковіча; выступіла ў межах IV Міжнароднага фестывалю класічнага мастацтва «Каспійскія сезоны» на сцэне Астраханскай дзяржаўнай філармоніі, прадставіўшы беларускае мастацтва ў канцэрце «Дзень Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан».

0
0
0
s2sdefault

Партнёры