Большой театр Беларуси

 

10 лютага 19:00

Джакама Пучыні

Тоска

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

11 лютага 19:00

Людвіг Мінкус

Дон Кіхот

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

12 лютага 19:00

Дзмітрый Смольскі

Сівая легенда

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

Вечар аднаактовых балетаў 

15 лютага 18:00

Музыка Марыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ

"ТАНЦЫ"

Балеро. Танец смерці. Кармэн.

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

19 лютага 19:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

3 сакавiка 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

«Культура — пульс жыцця»

 

«Сёння асабліва важна разумець, што словы «духоўнасць» і «культура» цесна ўзаемазвязаны і адно без другога немагчыма. Культура — гэта пульс жыцця. Жыцця народа. Калі мы захоўваем матэрыяльную, творчую, духоўную спадчыну продкаў — у нас абавязкова будзе гісторыя. Калі ёсць што захоўваць — значыць, ёсць народ і ёсць дзяржава. Простыя ісціны. Дзякуй усім, хто ўвасабляе іх у жыццё — зберагае гістарычную памяць, культуру, духоўныя каштоўнасці».
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў 8 студзеня ў Палацы Рэспублікі падчас прыгожай цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», Спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама «Беларускі спартыўны Алімп».
У гэтыя святочныя дні краіна адзначае заслугі людзей, якія зрабілі Беларусь багацейшай духоўна і маральна. Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ўдастоены калектыў Вялікага тэатра Беларусі — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне і стварэнне творчага праекта «Патэтычны дзённік памяці».
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, уладальнік медаля Францыска Скарыны Кацярына Дулава і мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Макараў.
Нагадаем, гэты ўнікальны праект рэалізаваны пры падтрымцы фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
«Патэтычны дзённік памяці» напісалі: мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Макараў (дырыжор пастаноўшчык), галоўны рэжысёр тэатра, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная (рэжысёр пастаноўшчык, аўтар канцэпцыі і лібрэта), галоўны балетмайстар тэатра, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Колб (харэограф, балетмайстар пастаноўшчык), галоўны хормайстар тэатра, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч (хормайстар пастаноўшчык), галоўны мастак тэатра, лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Любоў Сідзельнікава (мастак пастаноўшчык), кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алег Хадоска (аўтар музычнай рэдакцыі).
У рамках урачыстай цырымоніі ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», Спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама «Беларускі спартыўны Алімп» 8 студзеня ў Палацы Рэспублікі адбыўся святочны канцэрт майстроў мастацтваў «Натхнёны свет Раства — свет Любові, Надзеі і Дабра».

Галоўны рэжысёр праграмы — уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная, галоўны балетмайстар канцэрта — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец.
У праграме прынялі ўдзел салісты оперы, балета, артысты хору, мімансу, аркестра Вялікага тэатра Беларусі: народныя артысты краіны Настасся Масквіна, Ірына Яромкіна, Станіслаў Трыфанаў, Уладзімір Громаў, Антон Краўчанка; заслужаныя артысткі рэспублікі Марына Вежнавец, Людміла Хітрова; заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Колб; Марыта Шыбанава, Канстанцін Белахвосцік, Аліна Рудэнка, Уладзімір Руда, Андрэй Барыеў, Анастасія Лурыкава, Анастасія Міхнавец, Марта Данусевіч, Тарас Прысяжнюк, Кірыл Панфілаў, калектыў «A.M.A.D.I.S. Brass».

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры