Большой театр Беларуси

 

10 лютага 19:00

Джакама Пучыні

Тоска

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

11 лютага 19:00

Людвіг Мінкус

Дон Кіхот

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

12 лютага 19:00

Дзмітрый Смольскі

Сівая легенда

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

Вечар аднаактовых балетаў 

15 лютага 18:00

Музыка Марыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ

"ТАНЦЫ"

Балеро. Танец смерці. Кармэн.

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

19 лютага 19:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

3 сакавiка 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

«Набука» вяртаецца

 

 

Адна з самых манументальных опер маладога кампазітара, створаная на біблейскі сюжэт, пераносіць гледача ў Іерусалім 587 г. да н.э. і распавядае пра вавілонскага цара-заваёўніка, які праз грахі і пакуты прыйшоў да сапраўднай веры. У цэнтры гісторыі боскай волі, палітычнага вераломства і трагічнага кахання паўстае велічны вобраз палонных іудзеяў — іх бедстваў, гневу і надзеі на вызваленне.
Велічныя харавыя эпізоды «Набука», што ўслаўляюць тэму свабоды, зрабілі Вердзі нацыянальным героем. А знакаміты хор Va, pensiero… стаў неафіцыйным гімнам краіны. У 1901 годзе менавіта ён — журботны, магутны, патэтычны — прагучаў на цырымоніі развітання з кампазітарам у выкананні дзевяці соцень (!) спевакоў пад кіраўніцтвам Артура Тасканіні. У апошні шлях вялікага Джузепе Вердзі праводзіў шматтысячны натоўп.
Гэты твор сам італьянскі кампазітар ацэньваў як пачатак свайго творчага ўзлёту: пасля «Набука» да яго прыйшоў велізарны поспех. (Сусветная прэм’ера знакамітага твора адбылася ў міланскім «Ла Скала» ў 1842 годзе.) Вердзі было ўсяго 28 гадоў.


Сучаснікі кампазітара ўзгадвалі агульную атмасферу ў тэатры «Ла Скала» падчас рэпетыцый: рабочыя і служачыя пакідалі сваю працу і збіраліся каля сцэны і за ёю, уважліва слухалі кожнае слова і кожны такт, узбуджана абмяркоўвалі кожны завершаны фрагмент.
Грандыёзныя масавыя сцэны, канфлікт характараў, яркія па эмацыйнай афарбоўцы сцэны малітваў, прароцтваў, праклёнаў — у «Набука» найбольш ярка раскрыўся геній Вердзі. Твор і сёння застаецца актуальным і безумоўна натхняльным.


21 сакавіка на сцэну Вялікага тэатра Беларусі вяртаецца опера Джузепе Вердзі «Набука».
Упершыню на беларускай сцэне опера прагучала ў 1999 годзе: канцэртна-сцэнічную версію прадставілі музычны кіраўнік і дырыжор-пастаноўшчык Аляксандр Анісімаў, рэжысёр-пастаноўшчык Франчэска Прывітэра, мастак-пастаноўшчык Элеанора Грыгарук, хормайстар-пастаноўшчык Ніна Ламановіч.
Галоўныя партыі выконвалі Юрый Бастрыкаў, Мікалай Маісеенка, Аркадзь Саўчанка, Тамара Глаголева, Алег Гардынец, Васіль Кавальчук, Алег Мельнікаў, Эдуард Пелагейчанка, Наталля Руднева, Нагіма Галеева і іншыя.
У 2010 годзе пастаноўшчыкамі новага прачытання оперы Дж. Вердзі выступілі музычны кіраўнік Віктар Пласкіна, рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ, мастакі Аляксандр Касцючэнка і Кацярына Булгакава (касцюмы), хормайстар Ніна Ламановіч. У галоўных партыях на сцэну Вялікага тэатра Беларусі выходзілі Уладзімір Громаў, Станіслаў Трыфанаў, Кацярына Галаўлёва, Таццяна Траццяк, Ніна Шарубіна, Андрэй Валенцій, Дзмітрый Капілаў, Сяргей Франкоўскі, Аксана Волкава, Алена Сало, Аксана Якушэвіч, Аляксандр Кеда і іншыя.
Апошні раз на сцэне тэатра гэтая опера гучала ў 2016 годзе: «Набука» паказвалі ў гонар юбілею Ніны Шарубінай. А ў 2021 годзе канцэртна-сцэнічная версія (пастаноўшчык — рэжысёр Галіна Галкоўская) адкрыла Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў.


У сакавіку мінскую прэм’еру оперы Дж. Вердзі «Набука» прадставіць інтэрнацыянальная каманда: дырыжор-пастаноўшчык новага спектакля — народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Макараў, рэжысёр-пастаноўшчык і мастак — знакаміты італьянскі майстар Джанкарла дэль Монака, хормайстар-пастаноўшчык — народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч.
Джанкарла дэль Монака, сын вялікага тэнара ХХ стагоддзя — Марыа дэль Монака, за сваю доўгую кар’еру (яму 82 гады) паставіў больш за сотню опер у найбуйнейшых тэатрах свету і працягвае актыўна працаваць: у Вялікім тэатры Расіі ў 2024 годзе ён паставіў «Рыгалета» Дж. Вердзі, а ў 2025-м — оперу «Аіда» Дж. Вердзі ў Марыінскім тэатры. (Цікава, што ў пастаноўцы «Аіды» прыняў удзел беларускі тэнар Дзмітрый Шабеця. Уладальнік медаля Францыска Скарыны ў прэм’ерных паказах выканаў партыю Радамеса.)

Галоўныя партыі рыхтуюць вядучыя салісты тэатра: Уладзімір Громаў, Кірыл Панфілаў, Станіслаў Трыфанаў, Іван Бярэзін, Тарас Прысяжнюк, Дзмітрый Шабеця, Андрэй Валенцій, Андрэй Сялюцін, Марыя Галкіна, Марта Данусевіч, Таццяна Пятрова, Аксана Волкава, Дар’я Гаражанка, Кацярына Міхнавец, Уладзіслаў Зазулька, Дзмітрый Капілаў, Анастасія Лурыкава, Клаўдзія Пацёмкіна, Анастасія Храпіцкая, Аляксандр Гелах, Віктар Мендзелеў, Іосіф Нікіценка.


Прэм’ера адбудзецца 21 сакавіка, другі паказ на сцэне Вялікага тэатра Беларусі — 22 сакавіка

Партнёры