Тайланд. Гастролі

 

 

У чацвёрты раз Вялікі тэатр Беларусі прыняў удзел у Міжнародным фестывалі танца і музыкі, які праходзіць у Бангкоку. Гэта ўжо 28-ы фестываль: з 5 верасня па 17 кастрычніка 2026 года ў Галоўнай зале Тайскага цэнтра культуры (Thailand Cultural Centre) запланаваны паказы 12 пастановак з 9 краін.
76 работнікаў тэатра - артысты і адміністрацыйна-тэхнічная група – адправіліся ў Бангкок у верасні, каб прадставіць балеты С.Пракоф'ева – «Рамэа і Джульета» (пастаноўка В. Елізар'ева) і «Папялушка» (пастаноўка Ю. Дзятко і К. Кузняцова). Паказы прайшлі з 9 па 13 верасня.
Балет «Рамэа і Джульета» 9 верасня сваёй прысутнасцю ўшанаваў Кароль Тайланда Яго Вялікасць Маха Вачыралангкорн з жонкай. У глядзельнай зале таксама прысутнічалі члены каралеўскай сям'і, кіраўнікі органаў кіравання і самакіравання, прадстаўнікі дзелавых колаў, СМІ і замежнага дыпламатычнага корпуса.
Узначаліла творчую паездку генеральны дырэктар Вялікага тэатра Кацярына Дулава. Пакараць сталіцу Тайланда выехалі вядучыя беларускія салісты балета: народны артыст Беларусі Антон Краўчанка, заслужаныя артысты рэспублікі Людміла Хітрова, Марына Вежнавец, Юрый Кавалёў, а таксама Аляксандра Чыжык, Аліна Рудэнка, Лізавета Мусорына, Дыяна Багатава, Канстанцін Белахвосцік, Уладзімір Руда, Уладзіслаў Каляда, Дзяніс Шпак і інш.
Вядучы саліст балета Уладзімір Руда паспяхова дэбютаваў на фестывальнай сцэне ў партыі Рамэа.
За дырыжорскім пультам Бангкокскага каралеўскага сімфанічнага аркестра − народны артыст Башкартастана Арцём Макараў (мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі) і Юрый Караваеў.
Часткай Бангкокскага каралеўскага сімфанічнага аркестра на некалькі дзён сталі і пяць артыстаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі: Юрый Башура (альт), Аляксандр Іваноў (віяланчэль), Міхаіл Канстанцінаў (ударныя), Андрэй Міхалевіч (трамбон), Арцём Магілёўцаў (валторна).
Віншуем Вялікі тэатр Беларусі з паспяховымі выступленнямі на 28-м Міжнародным фестывалі музыкі і танца ў Бангкоку (Тайланд)!
Вялікі тэатр Беларусі працягвае актыўна развіваць некалькі напрамкаў супрацоўніцтва з Азіяй. Так, зараз тэатр рыхтуецца да двух вялікіх праектаў у Амане.

 

 

Материал опубликован 28.08.2026г.