Балет-падзея «Дзве Ганны»

 

 

Балетны спектакль «Дзве Ганны» − сумесны праект прадзюсарскай кампаніі MuzArts і Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Дзягілеў P. S.». Яго прэм'ера адбылася ў лютым 2025 г.у Санкт-Пецярбургу на сцэне Вялікага драматычнага тэатра імя Г. А. Таўстаногава. Балет пра дзвюх вялікіх жанчын XX стагоддзя, сімвалах Сярэбранага стагоддзя, – паэтэсе Ганне Ахматавай і балерыне Ганне Паўлавай, стаў адной з самых яскравых падзей культурнага жыцця Масквы і Санкт-Пецярбурга.
У спектаклі − дзве часткі, кожная − са сваім унікальным стылем і настроем. Пастаноўшчыкі не імкнуліся да біяграфічнай дакладнасці, а сфакусіраваліся на эмацыянальным рэзанансе жыццяў выбітных жанчын, на іх унутраных перажываннях і тым няпростым выбары паміж любоўю і творчасцю, які ім давялося зрабіць.
У балеце Юрыя Посахава перад гледачамі паўстануць... дзве Ахматавы. Прыма Вялікага тэатра Расіі Элеанора Севенард перакладае лёс Ахматавай на мову танца, а слова Ахматавай гучыць у выкананні актрысы БДТ (Санкт-Пецярбург) Паліны Малікавай. У цэнтры сюжэту – паэтэса і двое галоўных у яе жыцці мужчын: муж − паэт Мікалай Гумілёў і мастак Амедэа Мадыльяні.

У частцы «ПАЎЛАВА» харэограф Павел Глухаў робіць акцэнт на сустрэчах балерыны з мужчынамі, без якіх, пэўна, яе жыццё цяжка ўявіць. Чэкеці, Дандрэ, Вярцінскі, Чаплін...

Яркім упрыгожваннем пастаноўкі сталі касцюмы расійскага дызайнера Святланы Тэгін. Натхняючыся эпохай Сярэбранага стагоддзя, яна стварыла вобразы, якія падкрэсліваюць характары гераінь і гарманічна ўплятаюцца ў агульную эстэтыку спектакля.
На сцэне – зорныя выканаўцы: вядучыя салісты балета Вялікага тэатра Расіі Элеанора Севенард, Анастасія Сташкевіч, Лізавета Кокарава, Вячаслаў Лапацін, Аляксей Пуцінцаў, Ульяна Мокшава, вядомы расійскі танцоўшчык Ільдар Гайнутдзінаў, вядучая актрыса БДТ імя Г. А. Таўстаногава Паліна Малікава і іншыя.
Над спектаклем працавалі знакамітыя пастаноўшчыкі: аўтар лібрэта і рэжысёр Фелікс Міхайлаў, харэографы Юрый Посахаў і Павел Глухаў, кампазітар Ілья Дзямуцкі, сцэнограф Марыя Трагубава, мастак па касцюмах Святлана Тэгін, відэамастак Ілья Старылаў, мастак па святлу Іван Вінаградаў.
Крытыкі пра спектакль
«Гэта не проста балет, гэта твор, у якім злучыліся паэзія, музыка, тэатр і танец. Такі сінтэз мастацтваў не здараецца кожны дзень, ды і не кожны рэжысёр вырашыцца на гэтакі смелы эксперымент. Цудоўная пастаноўка, якую я раю паглядзець усім. Тут выдатна ўсё: музыка, пластыка, дэкарацыі, касцюмы, рэжысура. Я шчаслівы, што ў наш няпросты час з'яўляюцца такія цудоўныя творы мастацтва!»
Аляксандр Велікоўскі, музыказнаўца
«Балет «Дзве Ганны» стаў сенсацыяй. Тут абсалютна гарманічна спляліся драматычны тэатр, паэзія, музыка і танец. І кожнае з мастацтваў тут абсалютна раўнацэнна. Паэзія, музыка і харэаграфія ідэальна супалі».
Наталля Нікалайчык, тэатразнаўца
«Балет «Дзве Ганны» стаў адной з самых яркіх падзей культурнага жыцця сталіцы за апошні час».
DANCE.ru

 

ЗАКАЗАТЬ БИЛЕТ