Людміла Хітрова


Біяграфія

Нарадзілася ў Казахстане. Скончыла Ніжагародскае тэатральнае вучылішча ў 2006 годзе. У 2015 годзе атрымала адукацыю па спецыяльнасці "культуролаг-менеджэр, прадзюсер у сферы мастацтваў" у Інстытуце сучасных ведаў ім. А.М.Шырокава (Мінск).
У пэрыяд 2005-2008 гг. танчыла на сцэне Ніжагародскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета і Краснаярскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
З кастрычніка 2008 года балярына выступае на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. У 2014 годзе балярына стала ўладальніцай Гран-пры IV Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Стамбуле.
Яркая здольнасць, свабоднае валоданне прыёмамі класічнага танца, скульптурная пластыка, строгая чысціня рухаў дазваляюць ёй выконваць практычна ўсе партыі класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод яркіх і ўражлівых партый, падрыхтаваных і выкананых Людмілай Хітровай на сцэне Вялікага тэатра Беларусі на працягу апошніх сезонаў - галоўныя ролі ва ўсіх прэм'ерных пастаноўках. Людміла Хітрова прадстаўляе Вялікі тэатр Беларусі на знакавых дзяржаўных мерапрыемствах і на міжнародным узроўні.
У 2023 годзе ўдастоена Падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.


РЭПЕРТУАР

Нікія, Тройка ценяў, па-д’аксьён – "Баядэрка" Л. Мінкуса
Кармэн - "Кармэн-сюіта" Жоржа Бізэ - Р. Шчадрына
Дзяўчына – "Ілюзіі кахання" на музыку Д.Шастаковіча, Ф.Шапэна, Л.Шырына
Ганна Карэніна, Кіці – "Ганна Карэніна" на музыку П. Чайкоўскага
Медора - "Карсар" А. Адана
Адэта-Адылія, па-дэ-труа, Рускі танец, Маленькі лебедзь – "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага
Жызэль - "Жызэль" А. Адана
Аўрора, Фларына – "Спячая прыгажуня" П. Чайкоўскага
Цар-дзяўчына - "Канёк-Гарбунок" Р. Шчадрына
Маша, Прынцэса, японскі танец - "Шчаўкунок" П. Чайкоўскага
Сольвейг – "Пэр Гюнт" на музыку Э. Грыга
Віліса, па-дэ-дэ - "Жызэль, або Вілісы" А. Адана
Папялушка, Крыўляка - "Папялушка" С. Пракоф'ева
7-й вальс, прэлюдыя - "Шапэніяна"
Дыяна – "Эсмеральда" Ц. Пуні
Ева, Анёл – "Стварэнне свету" А. Пятрова
Марыя - "Бахчысарайскі фантан" Б. Асаф'ева
Каханая, Сяброўка вагантаў – "Карміна Бурана" К. Орфа
Анюта, Студэнтка – "Анюта" В. Гаўрыліна
Кітры, Сяброўка - "Дон Кіхот" Л. Мінкуса
Маша - "Шчаўкунок, або Яшчэ адна калядная гісторыя" П. Чайкоўскага
Фрыгія – "Спартак" А. Хачатурана
Джульета, Маска – "Рамэа і Джульета" С. Пракоф'ева
Салістка - "Пахіта" Л. Мінкуса
Вальс – "Серанада" на музыку П. Чайкоўскага
Ганна - "Вітаўт" В. Кузняцова
Чарыта – "Па-дэ-катр" Ц. Пуні
Салістка - "Свята кветак у Чынзана" Э. Хельстэда
Царэўна Ненаглядная Краса - "Жар-птушка" І. Стравінскага
Лаўрэнсія - "Лаўрэнсія" А. Крэйна
Ружа - "Маленькі Прынц" А. Глебава
Каханне – "Санеты" на музыку П. Уорлака і Р. Воан-Уільямса
Жанчына - "Орр і Ора" К. Караева
Радысачка - "Чыпаліна" К. Хачатурана
Двойка сябровак – "Тамар" на музыку М. Балакірава.


ГАСТРОЛІ

Людміла Хітрова актыўна ўдзельнічае ў гастролях балетнай трупы Вялікага тэатра за межамі Рэспублікі Беларусь. Гастралявала ў Вялікабрытаніі, Італіі, Мексіцы, Паўднёвай Карэі, Егіпце, Германіі, Іспаніі, Ірландыі, Францыі.
У 2016 годзе ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Расіі выканала партыю Ганны ў нацыянальным балеце В.Кузняцова "Вітаўт" у пастаноўцы Ю.Траяна на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі.
У 2016 годзе на сцэне "Астана Опера" (Казахстан) прымала ўдзел у міжнародным фестывалі "Шаўковы шлях", выканаўшы партыю Марыі ў балеце Б.Асаф'ева "Бахчысарайскі фантан". У тым жа годзе выступала на сцэне Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета ў партыі Адэты-Адыліі ў балеце П.Чайкоўскага "Лебядзінае возера".
У 2019 годзе выступала на Міжнародным фестывалі класічнага балета ім. Р.Нурыева ў Казані ў загалоўнай партыі ў балеце В.Гаўрыліна "Анюта".
У кастрычніку 2022 года ўдзельнічала ў гастролях трупы балета Вялікага тэатра Беларусі. У рамках Міжнароднага фестывалю танца і музыкі ў Тайландзе выконвала галоўныя партыі ў балетах П.Чайкоўскага "Шчаўкунок" (Маша) і "Спячая прыгажуня" (Прынцэса Аўрора).
28 і 29 кастрычніка 2022 года падчас гастроляў Вялікага тэатра Беларусі на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі выканала галоўную партыю (Машы) у балеце "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага.
16 лістапада 2022 года ў рамках V Міжнароднага фестывалю "Шаўковы шлях" у "Астана - Опера", Казахстан, выканала партыю Кітры ў балеце "Дон Кіхот" Л.Мінкуса.
У лютым 2023 года прыняла ўдзел у балетным праекце "Баль казак" з удзелам зорак балета на сцэне БЗК "Кастрычніцкі" ў Санкт-Пецярбургу (Расія). У красавіку 2023 года выканала партыю Фрыгіі ў балеце "Спартак" А.Хачатурана Вялікага тэатра Беларусі падчас гастроляў на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра імя А.Наваі ва Узбекістане ў рамках фестывалю "Зачараванне балета".
У красавіку 2023 года выступіла ў гала-канцэрце "Зоркі балета Санкт-Пецярбурга" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў рамках праекта фестывалю "Dance Open".
У ходзе гастрольнага тура Вялікага тэатра Беларусі па гарадах Расіі (Ёшкар-Ола, Казань, Уфа, Чэлябінск, Цюмень) у маі-чэрвені 2023 года адбыліся наступныя выступленні артысткі:
25 мая: Марыйскі дзяржаўны тэатр оперы і балета імя Э.Сапаева - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага;
26-27 мая 2023: Татарскі акадэмічны дзяржаўны тэатр оперы і балета імя Мусы Джаліля ў рамках ХХХVI Міжнароднага фестывалю класічнага балета ім. Р.Нурыева - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага;
30-31 мая 2023: Башкірскі дзяржаўны тэатр оперы і балета - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага;
2-6 чэрвеня 2023: Чалябінскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета ім. М.І.Глінкі ў рамках XIV Міжнароднага фестывалю балета "У гонар Кацярыны Максімавай" - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага, "Лебядзінае возера" П.Чайкоўскага;
8 чэрвеня 2023: Цюменская філармонія - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага.
14 ліпеня 2023 года прыняла ўдзел у канцэрце харэаграфічнага мастацтва "Танца натхненне" ў рамках Дзён саюзнай дзяржавы на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (Канцэртная зала "Віцебск").
Увесну 2024 года прыняла ўдзел у ХХII фестывалі балетнага мастацтва ў гонар вялікай рускай балерыны Галіны Уланавай: на сцэне Марыйскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ім. Э. Сапаева ў балеце П.Чайкоўскага "Лебядзінае возера" выканала партыю Адэты-Адыліі.