Лізавета Мусорына


Біяграфія

Нарадзілася ў г. Адэсе (Украіна). Пачала навучанне ў Адэскім вучылішчы мастацтваў і культуры імя К. Ф. Данькевіча. У 2022 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную харэаграфічную гімназію-каледж.
Пасля выпуску (2022) прынята ў трупу балета Вялікага тэатра Беларусі.
З 2024-га − салістка балета Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Матылькі − "Тры Парасяці" С. Кібіравай
Трыа адалісак − "Карсар" А. Адана і інш.
Жызэль, Вілісы (Мона, Зюльма) − "Жызэль" А. Адана
Старэйшая сястра (Злюка), сола іспанскага танца − "Папялушка" С. Пракоф'ева
Французскі, Персідскі танец − "Шчаўкунок" П. Чайкоўскага
Па-дэ-труа, вялікія лебедзі, нявесты − "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага
Княгіня Цвярская − "Ганна Карэніна" на музыку П. Чайкоўскага
Мерсэдэс, Вулічная танцоўшчыца, двойка ў сцэне сну − "Дон Кіхот" Л. Мінкуса
Дзяўчына − "Ілюзіі кахання" на музыку Д. Шастаковіча, Ф. Шапэна, Л. Шырына
Марская царэўна – "Канёк-Гарбунок" Р. Шчадрына
Фея пяшчоты − "Спячая прыгажуня" П. Чайкоўскага
Гамзаці, пад'аксьён − "Баядэрка" Л. Мінкуса
Забеіда − "Шэхеразада" М. Рымскага-Корсакава
Куртызанкі − "Спартак" А. Хачатурана
Зарэма − "Бахчысарайскі фантан" Б. Асаф'ева
Сяброўкі Флёр − "Эсмеральда" Ц. Пуні