Уладзіслаў Каляда


Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Азове Растоўскай вобласці (Расія).
Скончыў Растоўскі каледж мастацтваў. Будучы студэнтам каледжа, стаў артыстам балета Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра, з 2015 года − саліст тэатра. На сцэне Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра выканаў сольныя партыі ў балетах "Лебядзінае возера" (Блазан, неапалітанскі танец), "Шчаўкунок" (Арлекін, Кароль мышэй, кітайская і руская прысмакі) П. Чайкоўскага, "Рамэа і Джульета" С. Пракоф'ева (Меркуцыо), "Жызэль" А. Адана (сялянскае па-дэ-дэ), "Баядэрка» Л. Мінкуса (Магадавея (факір), Залаты бог, індускі танец) і інш.
У 2019-2022 гг. − саліст Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага дзіцячага музычнага тэатра імя Н. І. Сац, дзе выканаў партыі Блазна ў "Лебядзіным возеры", Блакітнай Птушкі, Ката ў ботах у "Спячай прыгажуні" П. Чайкоўскага, Ніфа ў балеце "Тры парася" С. Кібіравай, Залатога пеўніка ў аднайменным балеце-оперы на музыку М. Рымскага-Корсакава, Прынца Лімона ў "Чыпаліна" К. Хачатурана і інш.
З 2022 года - артыст балета Вялікага тэатра Беларусі, з 2023 года − саліст тэатра.


РЭПЕРТУАР

Афіцэры, цырымоніймайстар, настаўнік танцаў − "Папялушка" С. Пракоф'ева
Ларэнца, Гамаш – "Дон Кіхот" Л. Мінкуса
Драсельмеер – "Шчаўкунок" П. Чайкоўскага
Хуліган, Уздыхальнік – "Ілюзіі кахання" на музыку Д. Шастаковіча, Ф. Шапэна, Л. Шырына
Ведзьма – "Макбет" Дж. Вердзі
Абат – "Карміна Бурана" К. Орфа
Венгерскі танец – "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага
Іван – "Канёк Гарбунок" Р. Шчадрына
Левін, чацвёрка афіцэраў – «Ганна Карэніна» на музыку П. Чайкоўскага
Мадэст − "Анюта" В. Гаўрыліна
Тройка татараў – "Бахчысарайскі фантан" Б. Асаф'ева
Бірбанта – "Карсар" А. Адана
Маленькі прынц – "Маленькі прынц" Я. Глебава
Мас Мон – "Пер Гюнт" на музыку Э. Грыга
Світа д'ябла – "Стварэнне свету" А. Пятрова
Кот у ботах – "Спячая прыгажуня" П. Чайкоўскага
Меркуцыо – "Рамэа і Джульета" С. Пракоф'ева