Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

21 снежня 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера ў 3-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

Макбэт

опера ў 3-х дзеях

.

Аляксандр Рославец

Запрошаны саліст


Біяграфія

Аляксандр Рославец у 2011 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М.А. Рымскага-Корсакава (педагог – прафесар М.Ахотнікаў). У 2011-2014 гг. быў салістам Тэатра оперы і балета Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. У 2014 годзе залічаны ў Моладзевую оперную праграму Вялікага тэатра Расіі. З 2016 года – саліст Гамбургскага опернага тэатра (Германія). З 2017 года – запрошаны артыст Вялікага тэатра Беларусі.

Аляксандр Рославец – уладальнік 3-й прэміі I Міжнароднага музычнага конкурсу ў Харбіне (2018), 3-й прэміі і Спецыяльнага прыза Міжнароднага музычнага конкурсу імя каралевы Соні (2017), 2-й прэміі II Міжнароднага конкурсу вакалістаў у г. Партафіна (2017), Спецыяльнай прэміі 36-га Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя Ганса Габара «Бельведэр» (2017), Гран-пры і Прыза глядацкіх сімпатый II Міжнароднага конкурсу вакалістаў Евы Мартан у Будапешце (2016), 2-й прэміі VI Міжнароднага конкурсу оперных артыстаў Галіны Вішнеўскай (2016), 1-й прэміі VII Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў «Санкт-Пецярбург» (2015), Спецыяльнага прыза I Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў (2014), Гран-пры 42-га Расійскага нацыянальнага конкурсу вакалістаў у Санкт-Пецярбургу (2014). Дыпламант XX Міжнароднага конкурсу маладых оперных спевакоў Алены Абразцовай (2015). Лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2016).

 


РЭПЕРТУАР

У рэпертуары Аляксандра Рослаўца – вядучыя партыі ў шэдэўрах сусветнай оперы: Стары цыган, Алека («Алека» С.Рахманінава), Маркіз д'Абіньі («Травіята» Дж. Вердзі), Князь Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Кароль Рэнэ («Іаланта» П.Чайкоўскага), Князь Гудал («Дэман» А.Рубінштэйна), Камандор, Лепарэла («Каменны госць» А. Даргамыжскага), Малюта Скуратаў («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Цар Дадон («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Куно, Кіліан («Вольны стралок» К.М.Фон Вебера), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Бартала («Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Мефістофель («Фаўст» Ш.Гуно), партыя баса ў Рэквіеме В.А.Моцарта, Рэквіеме Дж.Вердзі, 9-й сімфоніі Людвіга ван Бетховена.

На сцэне Гамбургскага опернага тэатра выканаў партыі: Фафнер у операх «Золата Рэйна» і «Зігфрыд» з цыклу опер «Кальцо Нібелунгаў» Р.Вагнера, Анёл у «Сцэнах з «Фаўста» Гётэ» Р.Шумана, Анджэлоці ў оперы «Тоска» Дж.Пучыні, Зарастра ў «Чароўнай флейце» В.А.Моцарта, Дулькамар у «Любоўным напоі» Г.Даніцэці і інш.


ГАСТРОЛІ

Аляксандр Рославец спяваў на лепшых сцэнах Санкт-Пецярбурга (Вялікая зала філармоніі ім. Д.Шастаковіча, Канцэртна-выставачная зала «Смольны сабор», Дзяржаўная акадэмічная капэла і інш.). Выступаў у суправаджэнні аркестраў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі, Аркестра Дзяржаўнага Эрмітажа, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам дырыжораў Сяргея Стадлера, Фабіа Мастранжэла, Олівера Ведэра.

У 2018 году дэбютаваў у партыі Алі Бабы ў оперы "Алі-Баба і сорак разбойнікаў" Л.Керубіні ў тэатры Ла Скала (Італія).


 

Партнёры