Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Канстанцін Кузняцоў

Балетмайстар-рэпетытар

  • народны артыст Беларусі (2014)

Біяграфія

Выпускнік Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа (1992, клас А.І.Калядзенка). У 2005 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.
З 1992 года – саліст Беларускага Дзяржаўнага музычнага тэатра, дзе выканаў вядучыя партыі ў балетах "Дон Кіхот" Л. Мінкуса, "Вальпургіева ноч" Ш. Гуно, "Жызэль" А. Адана, "In pivo veritas" на матывы ірландскіх народных песень і музыкі эпохі Рэнесансу, "Кармэн-сюіта" Ж. Бізэ - Р. Шчадрына, "Мефіста" В. Кандрусевіча, "Казка аб спячай прынцэсе" на музыку П. Чайкоўскага, "Шапэніяна" на музыку Ф. Шапэна, "Шэхеразада" М. Рымскага-Корсакава і інш.
На працягу 15 гадоў (з 2007 года) з'яўляўся салістам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

 

У суаўтарстве з Ю.Дзятко ажыццявіў пастаноўку аднаактнага балета "Зала чакання" А. Хадоскі (2012, Малая сцэна Вялікага тэатра Беларусі) і аднаактнага балета "Хто я?" на музыку С.Картэса (2015).

Балетмайстар-пастаноўшчык опер "Кармэн" Ж.Бізэ (2015), "Доктар Айбаліт" М. Марозавай (2015), "Макбет" Дж.Вердзі (2016), "Травіята" Дж.Вердзі (2017), "Саламея" Р. Штраўса (2018).


РЭПЕРТУАР

Бацька Сольвейг - "Пэр Гюнт" Э.Грыга
Рамэа, Меркуцыо – "Рамэа і Джульета" С.Пракоф'ева
Альберт, Па дэ дэ – "Жызэль" А.Адана
Дэзірэ, Блакітны птах – "Спячая прыгажуня" П.Чайкоўскага
Прынц, Драсельмеер – "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага
Базіль, Гамаш - "Дон Кіхот" Л.Мінкуса
Ланкедэм, Алі - "Карсар" А.Адана
Абат - "Карміна Бурана" К.Орфа
Залаты бажок - "Баядэрка" Л.Мінкуса
Чыпаліна - "Чыпаліна" К.Хачатурана
Нуралі - "Бахчысарайскі фантан" Б.Асаф'ева
Красс - "Спартак" А.Хачатурана
Мадэст, Бацька – "Анюта" В.Гаўрыліна
Саліст – "Шэсць танцаў" на музыку В.А.Моцарта.
Візір - "Сем прыгажунь" К.Караева
Менга, Франдоса – "Лаўрэнсія" А.Крэйна
Саліст – опера "Паяцы" Р.Леонкавала
Бацька Івана - "Канёк-Гарбунок" Р.Шчадрына
Харэаграфічныя мініяцюры "Бачанне ружы" (харэаграфія Р.Паклітару), "Свет не канчаецца каля дзвярэй дома" (харэаграфія Р.Паклітару), "Адажыа" (харэаграфія Р.Паклітару), "Тарантэла" (харэаграфія Дж.Баланчына) і інш.

 


ГАСТРОЛІ

Выступаў у спектаклях Нарвежскага Нацыянальнага балета (Осла), Хьюстанскага балета (ЗША), United Dance Company (Парыж), «Рускага камернага балета «Масква» (Расія), Нацыянальнай оперы Украіны (Кіеў). Гастраляваў у Літве, Украіне, Латвіі, Францыі, Германіі, Японіі, Малдове і інш.


 

Партнёры