Версія для людзей са слабым зрокам
By using our website, you agree to our use of cookies.
14 сакавіка ў Камернай зале тэатра перад спектаклем "Лятучы галандзец" аб геніяльным стваральніку гэтай містычнай оперы раскажа галоўны рэдактар выдавецтва "Маладая гвардыя", пісьменнік і музыказнаўца Марыя Залеская (Масква).
21 лютага балет "Ілюзіі Любові" тэатр прысвячае заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалаю Калядку. Дырыжор служыць у Вялікім вось ужо 45 гадоў. І ў гэты вечар маэстра - за дырыжорскім пультам.
Уладальнік медаля Францыска Скарыны, саліст оперы Вялікага тэатра Беларусі Юрый Гарадзецкі 20 сакавіка на сцэне Камернай залы прадставіць знакаміты вакальны цыкл Роберта Шумана.
Нашыя гледачы ўжо прызвычаіліся, што, калі ў афішы Вялікага стаіць нацыянальная опера Дзм. Смольскага “Сівая легенда” – трэба чакаць цікавых імпрэз. І сапраўды, 13 лютага запрашаем завітаць у тэатр крыху раней – да 18:15.
13 лютага ў Вялікім гучыць цудоўная музыка Д.Смольскага. На нашай сцэне - опера "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў Уладзімір Караткевіч.
2 сакавіка на сцэне Вялікага тэатра Беларусі - містычная драма П.Чайкоўскага "Пікавая дама". У партыі Германа зноў пачуем саліста Міхайлаўскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Міхаіла Пірагова.
30 студзеня опера В.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" стане бенефісным спектаклем для народнага артыста Беларусі Васіля Кавальчука. У першы дзень новага, 2024 года вядучаму салісту тэатра споўнілася 80 гадоў.
4 лютага ў Камернай зале вядомая беларуская піяністка Таццяна Старчанка і тэнар Вялікага тэатра Аляксандр Гелах прадставяць прыгожую праграму.
27 студзеня ў Вялікім тэатры Беларусі галоўную партыю – Радамеса – у оперы Дж. Вердзі "Аіда" выканае саліст Маскоўскага тэатра "Гелікон-опера" Іван Гынгазаў.
Известный российский театральный критик Александр Максов подвёл итоги XIII Минского международного Рождественского оперного форума
Больш за 200 работ было даслана на сямейны конкурс "Навагодняя тэатральная цацка", які прайшоў у Вялікім тэатры Беларусі вось ужо 10-ты раз. 26 снежня, перад операй для ўсёй сям'і "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)", узнагароджвалі пераможцаў і ўдзельнікаў.
11 студзеня саліст Міхайлаўскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Міхаіл Пірагоў выйдзе да беларускай публікі ў партыі Калафа. Выдатнаму тэнару зноў будуць апладзіраваць гледачы Вялікага тэатра Беларусі. У гэты вечар на нашай сцэне адзін з найпрыгажэйшых твораў Дж.Пучыні - "Турандот".
Баль на стары Новы год адбудзецца! Закруціцца ў вальсе, прайсціся ў паланэзе ці станцаваць польку - 13 студзеня з 20:00 да 23:00 вас чакаюць разнастайныя танцавальныя праграмы.
18 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы прайшло ўрачыстае закрыццё Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія". «Буслоў» уручылі пераможцам вось ужо 7-ы раз. Віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі!
У канцы снежня ў Вялікім стартуюць «ёлкі»: за 45 хвілін да пачатку спектакля для ўсёй сям'і – маляўнічыя паказы з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі ў фае тэатра.
Па добры настрой, яркія эмоцыі, прыгожую музыку прыходзьце 21 лістапада ў Камерную залу тэатра. Канцэрт таленавітага калектыва «А.M.A.D.I.S. Brass» набывае «Новае дыханне».
10 снежня адбудзецца прэм'ера оперы "Іаланта" П.І. Чайкоўскага. Паэтычная адухоўленасць, высакароднасць і чысціня пачуццяў зрабілі гэты шэдэўр позняга музычнага рамантызму адным з самых гарманічных і светлых твораў кампазітара.
Да 24-й гадавіны стварэння Саюзнай дзяржавы. 8 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі ўпершыню пройдзе канцэрт лаўрэатаў аднаго з самых прэстыжных конкурсаў свету - Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага. Cпецыяльны госць – народны артыст Расіі Сяргей Ралдугін.
Два калектывы - з Ташкента (Узбекістан) і Самары (Расія), прэм'еры з удзелам зорак оперы, а таксама грандыёзны фінальны гала - з 10 па 15 снежня ў тэатры вось ужо 13-ы раз пройдзе Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.