Архiў навiн

Мінск – Самара

 

15 снежня генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, уладальнік медаля Францыска Скарыны Кацярына Дулава і мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Башкартастана Арцём Макараў сустрэліся з генеральным дырэктарам Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Дз.Дз. Шастаковіча Наталляй Макаравай і мастацкім кіраўніком, галоўным дырыжорам тэатра Яўгенам Хахловым.

Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва, былі дасягнуты дамоўленасці аб удзеле Вялікага тэатра Беларусі ў Міжнародным фестывалі мастацтваў «Шастаковіч. Над часам» у верасні 2026 года – з опернымі спектаклямі «Дзікае паляванне караля Стаха» Ул. Солтана і «Арлеанская дзева» П. Чайкоўскага. У планах расійскага калектыву выступленне на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў ліпені 2027 года – у рамках творчага праекта «Гастрольнае лета».

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры