
Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж.
З 1997 года працуе ў трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балеты Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2014/08/04 №386 за высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці культуры ўдастоена звання "Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь".
У красавіку 2025 года прыняла ўдзел у гастрольнай паездцы трупы Вялікага тэатра Беларусі ў Вялікі тэатр Расіі з выкананнем творчага праекта "Патэтычны дзённік памяці". Паказ, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, быў арганізаваны Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы пры ўдзеле ФДБУК РАСКАНЦЭРТ.