Навiны

Летняя прэм'ера ў Вялікім!

 

 

У чым жа сакрэт «…Цырульніка» Расіні? У прыгажосці музыкі, віртуозных вакальных партыях, нечаканых сюжэтных паваротах, вясёлых прыгодах?.. Так, гэта традыцыйная італьянская камедыя масак, дзе і сёння так лёгка пазнаць герояў і сітуацыі, у якія яны пападаюць. Настолькі актуальным здаецца гэты твор, які напісаны больш за два стагоддзі таму. "Севільскі цырульнік", мабыць, самая вядомая опера кампазітара. Практычна адразу ж пасля першых паказаў спектакля Расіні атрымаў "званне" - "італьянскі Моцарт". Джузэпэ Вердзі быў так уражаны гучаннем «…Цырульніка» Расіні, што не раз казаў пра оперу як лепшы музычны твор у жанры оперы-буфа. А Генрых Гейне называў Расіні «боскім маэстра», захапляючыся музычнай мовай італьянскага кампазітара.

Сюжэт оперы «Севільскі цырульнік» просты: маладыя людзі кахаюць адзін аднаго і жадаюць ажаніцца - насуперак волі бацькоў і апекуноў, а мудрагелістыя слугі ва ўсім дапамагаюць закаханым. «Гэтая опера – соль Італіі», – кажа рэжысёр Альда Тарабэла, менавіта ён прыўнясе крыху італьянскага сонца ў беларускую пастаноўку. За мастацкае афармленне адказвае таксама мастак з Італіі - Энрыка Мусеніч (сцэнаграфія і касцюмы). Дырыжорам-пастаноўшчыкам выступае Уладзімір Авадок. (Выпускнік Беларускай акадэміі музыкі, ён бліскуча пачаў сваю кар'еру, перамогшы ў Італьянскай опернай акадэміі легендарнага маэстра Рыкарда Муці.) Хармайстар-пастаноўшчык спектакля народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч.

У Беларусі опера "Севільскі цырульнік" заўсёды была адной з самых папулярных і запатрабаваных. Сцэнічнае жыццё спектакля пачалося яшчэ ў к.1920-х – п.1930-х гг. – у класах Беларускага музычнага тэхнікума і Беларускай студыі оперы і балета. На сцэне Вялікага тэатра Беларусі опера вытрымала 9 пастановак: 1934 года (дырыжор І.Гітгарц, рэжысёр А.Барысевіч), 1944 і 1945 гг. (дырыжор М.Шнейдэрман, рэжысёр В.Шахрай), 1949-га, 1964-га (дырыжор Л.Любімаў, рэжысёр Ю.Ужанцаў), 1968-га (дырыжор І.Абраміс, рэжысёр Д.Смоліч), 1979-га ( дырыжор Я.Вашчак, рэжысёр Б.Рабікін), 1986-га (дырыжор Я.Вашчак, рэжысёр М.Ізворска-Елізар'ева), 2011-га (дырыжор Дж.Марчана, рэжысёр М.Панджавідзэ). У галоўных партыях у розныя гады на сцэну тэатра выходзілі легендарныя Ісідор Балоцін, Дора Кроз, Міхаіл Дзянісаў, Тамара Ніжнікава, Мікалай Варвулёў, Аркадзь Саўчанка, Віктар Чарнабаеў, Людміла Златава, Соф'я Друкер, Уладзімір Экнадыёсаў, Міхаіл Дружына, Святлана Данілюк, Людміла Колас, Юрый Бастрыкаў, Віктар Скорабагатаў, Эдуард Пелагейчанка, Нагіма Галеева, Марыя Гулегіна, Наталля Руднева. У апошніх пастаноўках бралі ўдзел Аляксандр Кеда, Таццяна Гаўрылава, Алена Сало, Таццяна Траццяк, Алена Шведава, Аляксандр Краснадубскі, Дзмітрый Капілаў, Васіль Кавальчук, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Станіслаў Трыфанаў, Андрэй Валенцій, Алег Мельнікаў і інш.

Апошні паказ "Севільскага цырульніка" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі прайшоў у лістападзе 2016 года. У чэрвені 2023-га выйсці на сцэну ў новай пастаноўцы рыхтуюцца вядучыя салісты Беларускай оперы: Аляксандр Гелах, Юрый Гарадзецкі, Андрэй Мацюшонак, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Кліпо, Дзяніс Янцэвіч, Уладзіслаў Зазулька, Дзмітрый Капілаў, Андрэй Селюцін, Таццяна Гаўрылава, Дар'я Гаражанка, Анастасія Міхнавец, Андрэй Валенцій, Васіль Кавальчук, Вольга Маліноўская, Кацярына Міхнавец, Аляксандр Краснадубскі, Руслан Маспанаў і інш.

 

Фатаграфіі з архіву Вялікага тэатра Беларусі

 

Михаил Денисов - Фигаро. Постановка Большого театра Беларуси

Постановка 1934 г. Михаил Денисов – Фигаро 

 

                                                                                                                           1969 г. Розина – Людмила Златова, Фигаро – Аркадий Савченко
 
 
                                                                                                                                                Инесса Одинцова – Розина 
 
 
                                                                                                                                                                 Людмила Колос – Розина 
 
    
                                                                                                                                                      Мария Гулегина – Розина 
 
 
 
 
 
 
Эдуард Пелагейченко - Альмавива, Аркадий Савченко - Фигаро, Ярослав Петров - Базилио
 
 
 
 Елена Шведова – Розина, Виктор Скоробогатов – Фигаро
 
 
 
 
Александр Кеда – Бартоло   , Василий Ковальчук – Базилио
 
 
 
Александр Краснодубский – Фигаро 
 
 
 
Елена Сало – Розина 
 
 
Постановка 2011 г.
0
0
0
s2sdefault

Партнёры