Навiны

Таццяна і Анегін з Масквы

 

 

 ГЕНЕРАЛЬНЫ ПАРТНЁР ПРАЕКТА
 
 
ПАРТНЁР ПРАЕКТА
 
 

 

XV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум працягне паказ оперы П. І. Чайкоўскага «Яўген Анегін» у пастаноўцы дырыжора, народнага артыста Башкартастана Арцёма Макарава, рэжысёра – уладальніка медаля Францыска Скарыны Ганны Маторнай, хормайстра – народнай артысткі Беларусі Ніны Ламановіч, балетмайстра – заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Ігара Колба, мастакоў Любові Сідзельнікавай (сцэнаграфія, касцюмы), Таццяны Лісавенка (касцюмы), заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі Ірыны Вторнікавай (святло), Вікторыі Злотнікавай (камп’ютарная графіка).
Як прызнаецца Ганна Маторная, яна да гэтай оперы ішла больш за чвэрць стагоддзя.

«Гэта геніяльны твор, – пераканана галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі. – Чым далей па жыцці я іду з гэтым творам, тым больш пагружаюся ў неверагодныя глыбіні – эмацыйныя, духоўныя, псіхалагічныя, інтанцыйныя, маральныя. З аднаго боку, гэта «энцыклапедыя рускага жыцця», з другога – гісторыя пра чалавека па-за часам… Чайкоўскі стварыў дзівосны твор, на які адгукаецца кожная часціца душы сучаснага чалавека…»
19 снежня галоўныя партыі – Таццяны Ларынай і Яўгена Анегіна –у оперы П. І. Чайкоўскага выканаюць салісты Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і Ул. І. Неміровіча-Данчанкі – Дзмітрый Зуеў і Наталля Петражыцкая.
У рэпертуары лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Зуева, які з 2013 года з’яўляецца запрошаным салістам Марыінскага тэатра, – вядучыя партыі: Дон Жуан («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Марсель («Багема» Дж. Пучыні), Яўген Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Энрыка Астана («Лючыя дзі Ламмермур» Г. Даніцэці), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дзмітрый («Сон у летнюю ноч» Б. Брітэна), Альфонса («Так паступаюць усе жанчыны, або Школа закаханых» В. А. Моцарта), Фердынанд («Абручэнне ў манастыры» С. Пракоф’ева), Андрэй Балконскі («Вайна і мір» С. Пракоф’ева), Гразны («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава) і многія іншыя.
Спявак гастраляваў у Італіі, Англіі, Кітаі, Нідэрландах, Эстоніі, Латвіі, Азербайджане, Амане; рэгулярна прымае ўдзел у фестывалях камернай музыкі. Дзмітрый – аўтар ідэй, пастаноўшчык і выканаўца праграм: «Чайкоўскі. Рамансы», «Рахманінаў. Рамансы», «ХХ стагоддзе. Рамансы», «Эпоха барока. Рамансы», «Песні пераможцаў», «Песні пра Вялікую вайну і Вялікую перамогу», Cantate per la vita, «Выбраныя сцэны з оперы «Яўген Анегін» для чытальніка і салістаў».
Лаўрэат міжнародных конкурсаў, лаўрэат прэміі горада Масквы Наталля Петражыцкая – салістка Маскоўскага акадэмічнага Музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і Ул. І. Неміровіча-Данчанкі з 2006 года. У яе рэпертуары: Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Наташа Растова («Вайна і мір» С. Пракоф’ева), Мімі («Багема» Дж. Пучыні), Леанора («Сіла лёсу» Дж. Вердзі), Донна Эльвіра («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Мікаэла («Кармен» Ж. Бізэ), Антонія, Джульета, Стэла («Казкі Гофмана» Ж. Офенбаха), Сафі («Вертар» Ж. Маснэ), Алківіад («Сакрат» Э. Саці), Ганна Главары («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), Дэздэмона («Атэла» Дж. Вердзі), Настасся Філіпаўна («Н.Ф.Б.» В. Кабекіна), Сюзанна («Рабінзон Круза» Ж. Афенбаха), Ганна Балейн («Ганна Балейн» Г. Даніцэці) і іншыя работы.

Наталля – удзельніца многіх канцэртных праграм, у тым ліку – сумесных канцэртных праектаў з Дзмітрыем Зуевым. Удзельніца шматлікіх фестываляў, у яе творчай скарбонцы – Фестываль «Памяці Сяргея Пракоф’ева» (Масква, 2004), Міжнародны фестываль мастацтваў імя А. Д. Сахарава (Ніжні Ноўгарад, 2007), XVII Міжнародны оперны фестываль імя М. Д. Міхайлава (Чэбаксары, 2007), Усерасійскі Пушкінскі фестываль опернага і балетнага мастацтва «Болдзінская восень» (Ніжні Ноўгарад, 2008, 2010), XXI Собінаўскі музычны фестываль (Саратаў, 2008), VI Байкальскі калядны фестываль (Улан-Удэ, 2015), VI Міжнародны фестываль класічнай музыкі (Салацгрыва, Латвія, 2015), X Міжнародны фестываль камернай музыкі «Ірына Кандзінская і «Персона» запрашаюць…» (Тальяці, 2015), VIII Левітанаўскі музычны фестываль (Плёс, 2015), VI Фестываль імя Дз. Дз. Шастаковіча (Курган, 2016), VII Міжнародны фестываль класічнай музыкі (Салацгрыва, Латвія, 2016), Фестываль «Тры стагоддзі – тры прасторы – тры кампазітары» (музей-запаведнік А. П. Чэхава «Меліхава», 2016), Кніжны фестываль «Чырвоная плошча» (Масква, 2017, 2023), Краявы фестываль «Тэатральная вясна» (Краснаярск, 2024), II Маскоўскі фестываль мастацтваў імя Соф’і Парнок «Пад люстэркам нябесным» (Масква, 2024), Міжнародны фестываль мастацтваў «Дзягілеў P.S.» (Санкт-Пецярбург, 2024), Фестываль «Насустрач Калядам» (Масква, 2024), Міжнародны адкрыты фестываль «Тэатральны бульвар» (Масква, 2025) і інш.
Калі Дзмітрый упершыню выступіць на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, то Наталля ўжо спявала тут – падчас правядзення ў Мінску ў 2012 годзе Маладзёжнага форуму опернага мастацтва краін СНД, Балтыі і Грузіі: Наталля Петражыцкая выканала партыю Мімі ў оперы «Багема» Дж. Пучыні (пастаноўка Г. Ісаакяна). Тады беларуская публіка апладзіравала казахскаму тэнару Медэту Чатабаеву – Рудольфу і Мюзеце – заслужанай артыстцы Азербайджана Інары Бабаевай. Спектаклем дырыжыраваў знакаміты Фелікс Каробаў, цяпер – народны артыст Расіі. Галоўныя партыі ў гэты вечар 19 снежня выканаюць вядучыя салісты Беларускай оперы: Вольга Ларына – Дар’я Гаражанка, Праскоўя Ларына – Таццяна Траццяк, Уладзімір Ленскі – Аляксандр Міхнюк, Князь Грэмін – Андрэй Валенцій, Філіп’еўна – Кацярына Міхнавец, Ротны – Андрэй Сялюцін, Зарэцкі – Уладзіслаў Зазулька, Трыке – Андрэй Матцюшонак. За дырыжорскім пультам – маэстра Юрый Караваеў.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры