Навiны

Дзіцячая студыя: праслухоўванне

 

Хлопчыкі і дзяўчынкі! Калі ваша мара – тэатр, калі вы не баіцеся выходзіць на сцэну, калі вы любіце музыку і танцы, калі спяваеце не толькі дома, калі даўно перараслі межы дзетсадаўскіх і школьных канцэртаў, калі марыце пагрузіцца ў такі прывабны свет тэатральнага закулісся – паспрабуйце свае сілы ў Дзіцячым музычным тэатры-студыі Вялікага тэатра Беларусі!

 

Бярыце бацькоў за руку – і давай у Вялікі! Бацькі, не прапусціце свой шанц стаць мамай і татам вядомага артыста! Калі вашаму дзіцяці ад 7 да 13 гадоў, ён артыстычны, валодае пачатковымі ведамі музычнай граматы, а таксама мае вакальныя дадзеныя – прыходзьце на праслухоўванне!

 

Праслухоўванне адбудзецца ў нядзелю, 13 верасня, у 14:00 у Вялікім тэатры Беларусі (уваход праз службовы пад'езд тэатра).
Абавязкова (!) пазваніце загадзя і ўнясіце імя дзіцяці ў папярэдні спіс на праслухоўванне.

 

Запіс па тэлефоне: +375 (29) 326-31-46 (Званіць з 11:00 да 18:00, акрамя панядзелка!)