Оперная трупа

Клаўдзія Пацёмкіна


Біяграфія

Скончыла дырыжорска-харавы факультэт Карагандзінскага каледжа мастацтваў ім. Татымбета (2000) і Казахскую нацыянальную кансерваторыю ім. Курмангазы па спецыяльнасці "Оперныя спевы" (2005), там жа – аспірантуру (2008).
У 2009–2016 гг. – салістка Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Абая (г. Алматы, Казахстан).
З 2017 г. - салістка Вялікага тэатра Беларусі.
У 2016–2017 гг. прымала ўдзел у канцэртах, прымеркаваных да Дзяржаўных Святкаванняў Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, у 2015-2017 гг. – у дабрачынных канцэртах і балях, прымеркаваных да адкрыцця дзіцячых хоспісаў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў канцэрце ў гонар Інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева.

У 2021 г. прадставіла канцэртную праграму "Вясновы вальс" у рамках святкавання 30-годдзя незалежнасці Рэспублікі Казахстан.


РЭПЕРТУАР

Джанетта – "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Разалінда – "Лятучая мыш" І. Штрауса
Таццяна - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Іаланта – "Іаланта" П. Чайкоўскага
Мімі, Мюзэта – "Багема" Дж. Пучыні
Ліу – "Турандот" Дж. Пучыні
Цэрліна - "Дон Жуан" В. А. Моцарта
Жрыца - "Аіда" Дж. Вердзі