Оперная трупа

Янаш Нялепа


Біяграфія

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1998, магістратура – 1999, клас прафесара, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Л. Івашкова). 
Дэбютаваў у 1998 гаду ў спектаклі "Чарадзейная музыка" М. Мінкова. 


РЭПЕРТУАР

Ганец - "Аіда"
Іудзей - "Саламея"
Спалета - "Тоска"
Блінд - "Лятучая мыш"
Понг, Панг - "Турандот"
Гора - "Мадам Батэрфляй"
Граф Альмавіва - "Севільскі цырульнік"
Эдуард - "Шлюбны вэксаль"
Данкайра, Рамендадо - "Кармэн"
Бэпа - "Рыта, або Пірацкі трохкутнік"
Турыду - "Сельскі гонар"
Альмерык - "Іаланта"
Трыке - "Яўген Анегін"
Бамелій - "Царская нявеста"
Ерошка - "Князь Ігар"
Андрэй Хаванскі, Пад'ячы - "Хаваншчына"
Хірын - "Юбілей"
Пеўнік - "Церам-Церамок"
Таміна, Монастатос, Жрэц, Воін - "Чароўная флейта"
Борса - "Рыгалета"
Цар Берандзей - "Снягурка"
Вослік - "Віні-Пух і ўсе, ўсе, ўсе ..."
Спадар Фогельзанг - "Дырэктар тэатра"
Эрык - "Лятучы галандзец"
Чэкалінскі - "Пікавая дама"
Пэпэ - "Паяцы"
Гульельма - "Viva la Mamma!"
Бармалей - "Айбаліт"
Базіліа - "Вяселле Фігаро"
Рыжы клоўн - "Чароўная музыка"
Эдып - "Цар Эдып"
Партыі саліруючага тэнара ў кантатах і араторыях І.С. Баха, Г. Гендэля, В.А. Моцарта, Й. Гайдна, Л. Бетховена, К. Орфа і інш.


ГАСТРОЛІ

Прымаў удзел у выкананні твораў кантатна– аратарыяльнага жанру: "Карміна Бурана" К. Орф, Месса до мінор В.-А. Моцарта і "Гарманічная месса" Ё. Гайдна ў Германіі (з аркестровымі калектывамі Беларусі); "Страсці па Іаану" І. С. Баха, Рэквіем В.А. Моцарта, Рэквіем Дж. Вердзі і 9-я сімфонія Л. ван Бетховена ў Іспаніі (з сімфанічным аркестрам г. Калінінграда, Расія) і інш. 
C трупай беларускай оперы гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Швейцарыі.