Оперная трупа

Ілья Берднікаў


Біяграфія

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М. А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці «Дырыжыраванне (акадэмічны хор)» (2021). Падчас навучання ў школе мастацтваў і каледжы стаў лаўрэатам рэгіянальных конкурсаў і фестываляў, з 2018 года перамагае ў міжнародных творчых конкурсах.

У цяперашні час — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (спецыяльнасць «акадэмічныя спевы», клас дацэнта М. С. Маісеенкі).


У 2019 годзе прыняў удзел у Чатырнаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў‑удзельнікаў СНД у Маскве.