Нарадзіўся ў Кастраме. У 2021-2024 гг. − саліст Цэнтра оперных спеваў Галіны Вішнеўскай (клас народнага артыста Расійскай Федэрацыі А. А. Лашака).
Прымаў удзел у праектах, фестывалях, пастаноўках і канцэртных выкананнях опер у Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе, Якуцку, Ніжнім Ноўгарадзе, Разані, Саратаве, Белгарадзе, Калузе і іншых гарадах Расіі.
У 2022 годзе быў запрошаны ў праект «New Opera World», у рамках якога выканаў партыю Млынара ў оперы «Русалка» А. Даргамыжскага.
У 2023 годзе прыняў удзел ва Усерасійскім фестывалі музычных тэатраў «Бачыць музыку» (Масква), выступіўшы ў партыі старшыні Фядота Васкова ў оперы «Досвіткі тут ціхія» К.Малчанава.
2024 годзе выканаў партыю Князя Грэміна ў оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага на сцэне найстарэйшага тэатра Лацінскай Амерыкі – Teatro Manuel Ascencio Segura (Перу, Ліма).
З 2024 па 2026 год − саліст Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Дз.Дз. Шастаковіча. У складзе трупы тэатра ў кастрычніку 2025 года прыняў удзел у «Bangkok's 27th International festival of Dance and Music» (Каралеўства Тайланд), выканаўшы партыі Рамфіса ў оперы «Аіда» Дж. Вердзі і Анжэлоці ў оперы «Флорыя Тоска» Дж. Пучыні. Удзельнічаў у пастаноўцы оперы «Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха, якая стала ўладальнікам Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» (дырыжор-пастаноўшчык − Я. Хахлоў, рэжысёр − І. Складчыкаў).
У цэнтры оперных спеваў Галіны Вішнеўскай і Самарскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя Дз.Дз.Шастаковіча выконваў партыі: Хан Канчак («Князь Ігар» А. Барадзіна), Пімен («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Грэмін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Паўночны Алень («Гісторыя Кая і Герды» С. Баневіча), Цар Салтан («Казка пра цара Салтана» М. Рымскага-Корсакава), Анджэлоці («Тоска» Дж. Пучыні), Рамфіс («Аіда» Дж. Вердзі), Зарастра («Чароўная флейта» В. А. Моцарта), Тэзей («Сон у летнюю ноч» Б. Брытэна), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Бяздомны («Майстар і Маргарыта» С.Сланімскага), Сурын («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Васкоў («Досвіткі тут ціхія» К. Малчанава), Кароль Рэнэ («Іаланта» П. Чайкоўскага), Сабакін, Малюта («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Стары («Алека» С. Рахманінава), Млынар («Русалка» А. Даргамыжскага), Аляксей, Гаўрушка («Ігракі» Дз. Шастаковіча) Камандор («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Кален («Багема» Дж. Пучыні), Спарафучыле («Рыгалета» Дж. Вердзі), Доктар («Нос» Дз. Шастаковіча), Крэспель («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха).
Супрацоўнічаў з такімі дырыжорамі як Марка Баэмі, Іван Нікіфорчын, Фабіа Мастранджэла, Яўген Хахлоў, Аляксей Ньяга; з рэжысёрамі Юрыем Аляксандравым, Іванам Папоўскі, Андрэем Цвятковым-Толбіным.
З 2026 года − саліст трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі.