Андрэй Пятроў
Стварэнне свету

балет у 2-х дзеях

Вт | 10 снежня 2019|19:00

Узрoст 12+

Дирижер – Вячеслав Чернухо-Волич

Даты спектакля

Кампазітар - народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Андрэй Пятроў

Лібрэта - Наталля Касаткіна, Уладзімір Васілёў у рэдакцыі Валянціна Елізар'ева і Яўгена Лысіка

Харэаграфія і пастаноўка - народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар'еў

Дырыжор-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Машэнскі

Дырыжор-пастаноўшчык новай рэдакцыі - уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч

Мастак-пастаноўшчык - народны мастак Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны Яўген Лысік

Мастак па святлу - Ніна Іванкіна

Дырыжоры - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка, уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў

Працягласць - 1 гадзіна 45 хвілін з адным антрактам

Прэм'ера - 11 красавіка 1976 года

Прэм'ера новай аўтарскай рэдакцыі - 8 снежня 2019 года

 

Адам - Канстанцін Кузняцоў, Антон Краўчанка, Ягор Азаркевіч

Ева - Ірына Яромкіна, Людміла Хітрова, Ганна Фокіна

Бог - Антон Краўчанка, Ігар Аношка, Ягор Азаркевіч, Іван Савянкоў

Д'ябал - Канстанцін Кузняцоў, Алег Яромкін, Іван Савянкоў

“…Стварэнне свету – справа рук чалавека і яго розуму. Сам чалавек стварае ў свеце дабро і зло. І толькі ад людзей залежыць, што будзе панаваць на зямлі: гармонія і святло альбо хаос і цемра”. Гэтыя словы – своеасаблівы эпіграф партытуры кампазітара Андрэя Пятрова.
Сумесна з аўтарам музыкі харэограф народны артыст СССР, народны артыст БССР Валянцін Елізар’еў, мастак Яўген Лысік, дырыжор Л.Лях і выканаўцы балета звяртаюцца да нас, урываюцца ў наша існаванне з вечнымі і заўсёды трывожнымі думкамі пра мэту чалавечага жыцця, пра права чалавека на шчасце, пра служэнне людзям.
І гэта не дэкларацыя, не выкладанне важных тэзісаў, а жывая, яркая, мнагазначная вобразная рэальнасць спектакля. Балет адклікаецца на найважнейшую праблему сучаснасці – пратэстуе супраць пагрозы вайны, усхваляе магутнасць чалавека і вечную сілу мацярынства. Гэты значны змест увасабляецца ў паліфанічным узаемадзеянні музычна-жывапісна-харэаграфічных тэм балета. 
Кожная з тэм распрацоўваецца ў супольнасці ўсіх магчымых складнікаў выразнасці спектакля, у адзінстве \q043cузычнага вобраза з яго пластыкай і маляўнічай рэальнасцю. Своеасаблівасць тэмы, падхопленая і развітая харэографам праз танец, падтрымліваецца ў мнагазначнай сімволіцы жывапісу. Гучанне аркестра, харэаграфія і жывапіс у гэтым спектаклі ўяўляюць сабой адзінае, жывое і рухомае арганічнае цэлае, дзе вядучая роль належыць музыцы Андрэя Пятрова.

Выказаць свой пункт гледжання на клопаты чалавецтва – такой была задача стваральнікаў спектакля. Адсюль у творы Петрова імкненне да эпічнага, грамадзянскага размаху, філасоўскіх, агульначалавечых абагульненняў і лірыка-псіхалагічнай глыбіні. Пры гэтым кампазітар проста і мудра стварае галоўныя тэмы твора. Ён па-руску няспешны, грунтоўны, немнагаслоўны. Здольны выбраць толькі самае істотнае, разглядзець і паказаць гэта з усіх бакоў. Кожная тэма-абагульненне нясе ў сабе зарад жывой дакладнасці, пазнавання і канкрэтных супастаўленняў. Так, вобраз Адама, чалавека, паступова ўзбуйняецца і памнажаецца, увасабляючы тэму Чалавецтва, якая ператвараецца ў сімвалічнае абагульненне Чалавечнасці…
Аўтары мінскага спектакля адкрылі ў музыцы балета філасофскія і паэтычныя абагульненні больш значныя, чым яны акрэсліваліся ў першапачатковай задуме лібрэта. Сучаснасць спектакля – найперш у маштабнасці ахопу тэмы, грунтоўнасці мастацкага абагульнення, што дае магчымасць перадаць мінулае і нават зазірнуць у будучыню Чалавецтва, захоўваючы пры гэтым жывыя сувязі з цяплынёй кожнага чалавечага сэрдца.
Кандыдат мастацтвазнаўства Э. Шумілава.

Праграма балета

1 акт
Хаос
Рай
Д’ябал
Бог
Адам
Барацьба за Адама
Ева

ІІ акт
Дзяцінства
Ад
Любоў
Людзі
Бег часу
Плач Евы
Адраджэнне

.

 

Назад

Партнёры