Павел Вальдгардт
Кошчын дом

опера ў 2-х дзеях 

Вс | 10 мая 2020|11:00

Узрoст 0+

Дирижер – Олег Лесун

null
Даты спектакля

Спектакль па матывам казкі С. Маршака
Дырыжор-пастаноўшчык – Алег Лясун
Рэжысёр-пастаноўшчык – Дар'я Пататурка
Мастак-пастаноўшчык (сцэнаграфія, касцюмы) – Кацярына Шымановіч
Хормайстар-пастаноўшчык – Сяргей Аграновіч
Мастак па святлу і відэкантэнта - Сяргей Навіцкі
Прэм'ера – 14 сакавіка 2020 года

 

Першая дзея

 

Весела жывецца ў лесе Зайчыкам і Вожыкам: раз-пораз гуляюць у хованкі ды забаўляюцца. А вось Бабрам-пажарным некалі гарэзаваць, яны берагуць лес і яго жыхароў ад агню.

 

Свае клопаты і ў шляхетнай Коткі: пляменнікі-сіроткі Кацяняты просяцца на пастой у яе шыкоўны дом. Але не да іх цяпер цётухне, і Кот-дворнік праганяе сіротак з двара.

 

У доме Коткі госці: Цётухна Свіння, Казёл і Каза, Певень і Курыца  усе прыйшлі паглядзець на багаты дом: тут і люстэрка, і мэбля, і піяніна. І зноў чутныя з двара галасы Кацянятаў, просяць малыя ўпусціць іх у дом, накарміць і абагрэць. Але Кошка на просьбы малых не адгукнецца, не пусціць пляменнікаў на свой парог.

 

Вось і госці разышліся, выйшла гаспадыня іх праводзіць, а іскрынка з коміна раз  і падпаліла пакой. На дапамогу ёй бягуць суседзі ды Бабры-пажарныя. Колькі ні тушылі дом, але справіцца з агнём не змаглі. Не выратавалі Коткін дом.

 

Другая дзея

 

Засталіся Котка і Кот без даху над галавой, куды ім цяпер падацца? Авось сябры-суседзі прытуляць! Пайшлі яны да Пеўня і Курыцы, да Казы з Казлом прасіліся ды да Цётухны Свінні з сямействам  ніхто не хоча даць прытулак ім, няшчасным. Толькі пляменнікі-сіроткі гатовыя пасяліць нечаканых гасцей у сваім кволым небагатым доміку.

 

Прайшоў час, а ад Коткі няма вестак. І раптам навіна: Кошка пасялілася ў пляменнікаў, і не проста пасялілася, а пабудавалі яны разам новы дом. Дзе і жывуць цяпер шчасліва ўчатырох.

Назад

Партнёры