Архив новостей

Сустрэча перад спектаклем

 

29 мая перад пачаткам нацыянальнага балета “Вітаўт” Вячаслава Кузняцова ў пастаноўцы Юрыя Траяна у камернай зале імя Л.Александроўскай адбудзецца сустрэча з беларускім гісторыкам і археолагам, кандыдатам гістарычных навук Мікалаем Плавінскім. Гледачоў чакае цікавы аповед “Вітаўт: асоба і легенда” пра Вялікага князя і яго эпоху.


Мікалай Плавінскі з’яўляецца загадчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця ўстановы адукацыі “Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Дз.Сахарава” Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 2004 года праводзіць раскопкі археалагічных помнікаў на тэрыторыі Беларусі. Займаецца археалагічнымі даследваннямі Беларусі розных гістарычных перыядаў, ваеннай археалогіяй Усходняй Еўропы эпохі сярэднявечча. З’яўляецца аўтарам і сааўтарам 10 манаграфій і больш чым 200 навуковых, навукова-папулярных і энцыклапедычных артыкулаў па археалогіі і гісторыі Беларусі эпохі сярэднявечча.

Пачатак сустрэчы ў камернай зале – 18.15.

 

0
0
0
s2sdefault