Онлайн-выставки

"Сівая легенда"

 

Опера "Сівая легенда" - адзін са знакавых спектакляў Вялікага тэатра Беларусі. Твор, які стаў вынікам супрацы двух найвялікшых беларускіх майстроў - кампазітара Дзмітрыя Смольскага і пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Твор, які нарадзіўся ў гэтым тэатры і атрымаў доўгі і шчаслівы лёс. Твор, які не дае забыць пра сваю гіторыю. Твор, да якога трэба дакранацца зноў і зноў.
У прапанаванай анлайн-выстаўцы прадстаўлены фотаматэрыялы з абедзвюх пастановак оперы, зробленых творчымі групамі Вялікага тэатра Беларусі.

 


 

Дзмітрый Смольскі
"Сівая легенда"
1978

 

Опера Дзмітрыя Смольскага “Сівая легенда” была створана паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, аўтарам лібрэта выступіў сам пісьменнік. Твор был пастаўлены ўпершыню ў 1978 годзе. У склад творчай групы ўвайшлі: дырыжор Уладзімір Машэнскі, рэжысёр сямён Штэйн, мастак Юрый Тур, хормайстры Аляксей Кагадзееў, Ніна Ламановіч, балетмайстар Дзіна Арыпава. Твор дэмаснтруе сучасны падыход да класічнай оперы, які яскрава бачны як у драматургіі, у сферы сродкаў музычнай мовы, так і ў пастаноўцы.
Своеасаблівасць мастацкай задумы оперы выявілася ў наданні харэаграфчнаму элементу спецыяльнай драматургічнай і сэнсавай функцыі, якая вызначыла навізну сцэнічнага вырашэння оперы. Харэаграфія з’явілася галоўным фактарам, які характарызаваў адмоўны вобраз -- вобраз нобіляў, у той час як станоўчыя персанажы былі акахарактарызаваны з дапамогай музычна-моўных сродкаў. Так на аснове сінтэзавання і адначасовага супрацьпастаўлення двух кантрастных пачаткаў быў вырашаны галоўны канфлікт опернага твора, дзе арганічны сплаў музычнага і пазамузычнага склаў аснову драматычнага дзеяння.
За аснову пастаноўкі было ўзята не столькі супрацьстаянне светаадчуванняў, колькі ўсёпераможная сіла кахання, якая натхніла кампазітара на стварэнне оперы. Пастановачны калектыў імкнуўся падкрэсліць лірычна-псіхалагічную лінію спектакля, цесна звязаную з атрыбутамі рамантычнай оперы.
(паводле Т.Г.Мдывані)

 

“Сівая легенда” была пастаўлена адразу пасля заканчэння працы над партытурай. Была праведзена вялізная работа з хорам і салістамі. Кампазітар сведчыў, што ўся трупа працавала надзвычай натхнёна. Спектакль атрымаўся традыцыйным у добрым сэнсе слова - вельмі музычным, дынамічным, з развітымі харавымі сцэнамі і балетам. Цэнтральная тэма пачуццяў герояў і любові да Радзімы, выяўленая ў арыях, у якія У.Караткевіч нібыта ўкладваў уласны боль пра Беларусь, гнутка спалучалася з тэмай паўстання. Гэта не выклікала супярэчнасцяў, паколькі па-рэжысёрску было апраўдана вонкавым антуражам. Спектакль “Сівая легенда” стаў адным з самых заўважных спектакляў Вялікага тэатра Беларусі мяжы 70-80-х гадоў і этапным у творчым жыцці кожнага артыста.
Выканаўцамі вядучых партый у першай пастаноўцы оперы былі: Ірына - Ніна Казлова, Ірына Шыкунова, Раіса Прашко; Раман - Міхаіл Галкоўскі, Аляксандр Дзедзік, Уладзімір Іваноўскі; Любка - Святлана Данілюк, Тамара Пячынская, Вольга Цішына; Кізгайла - Уладзімір Генералаў, Аркадзь Саўчанка, Ігар Сарокін; Найміт - Міхаіл Дружына, Яраслаў Пятроў, Віктар Чарнабаеў.
У 1980 годзе опера была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

 

 

Анатоль Багатыроў, Яраслаў Вашчак, Дзмітрый Смольскі, Святлана Данілюк i iнш.

 

 

За раялем - Дзмітрый Смольскі, Яраслаў Вашчак

 

Іосіф Абраміс, Сямён Штэйн, Леў Лях

 

Праца над музычным матэрыялам. Святлана Данілюк, Дзмітрый Смольскі, Уладзімір Іваноўскі, Ларыса Талкачова

 

Святлана Данілюк і Дзмітрый Смольскі

 

Падчас рэпетыцыі. Ірына Шыкунова, Сямён Штэйн, Уладзімір Машэнскі, Дзмітрый Смольскі, Ігар Сарокін

 

Святлана Данілюк, Ірына Шыкунова, Дзмітрый Смольскі, Уладзімір Машэнскі

 

 Раман - Аляксандр Дзедзік, Кізгайла - Аркадзь Саўчанка

 

 Любка - Святлана Данілюк, Кізгайла - Уладзімір Генералаў

Любка - Наталля Руднева

 Ірына - Ніна Казлова

 

 Сцэна з пастаноўкі

 

 Ірына - Ірына Шыкунова, Раман - Уладзімір Іваноўскі

 

 Сцэна з оперы. Ірына - Ірына Шыкунова

 

 Сцэна з оперы. Ірына - Ірына Шыкунова

 


 

Дзмітрый Смольскі
“Сівая легенда”
2012

 

У 2012 годзе была прадпрынята другая пастаноўка твора. У творчую групу увайшлі: дырыжор Віктар Пласкіна, рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ, хормайстар Ніна Ламановіч, мастак Элеанора Грыгарук.
Новыя сцэнічныя і пастановачныя магчымасці запатрабавалі новага прачытання твора. Для гэтага Дзмітрыем Смольскім, які стаў да гэтага часу прызнаным класікам і адной з ключавых фігур беларускага музычнага мастацтва, надзвычай захопленым ідэяй аднаўлення оперы, была зроблена 2-я рэдакцыя оперы. Па словах кампазітара, яна стала, па сутнасці, новым творам і якая адбылася ў верасні 2012 года яго прэм'еру ў Мінску цалкам можна лічыць сусветнай.

У другой рэдакцыі шмат што змянілася ў драматургіі і аркестроўцы партытуры. Зніклі або скараціліся некаторыя хоры і ансамблевыя сцэны (да прыкладу, Пралог з дуэтам Рамана і Ірыны), балетныя фрагменты ператварыліся ў сімфанічныя сцэны, музычны матэрыял быў перакампанаваны. Паўтораў стала менш, яны захаваліся толькі на ўзроўні тэм і інтанацый. З'явілася уверцюра, складзеная з былых харэаграфічных нумароў. У выніку опера атрымала прынцыпова іншы змест - у ёй стаў відавочны прыярытэт рамантычнай, любоўнай лініі. Тэма народнага паўстання, сялянскай вайны, бушуючай на прасторах сярэднявечнай Беларусі, стала толькі фонам, саступіўшы пальму першынства ўзаемаадносінам герояў. Дзеянне стала больш дынамічным, канцэнтраваным, “згушчаным”, але і больш пункцірным.
Ідэю новай рэдакцыі оперы “Сівая легенда” пастаноўшчыкі ўбачылі ў візуальным супрацьпастаўленні і супрацьстаянні дзвюх сфер - страшнага, змрочнага, жорсткага свету вайны, варожасці, крыві, ажыўшых зданяў старога, разбуранага іржой і тленам замка моцы і светлага, прыгожага, горнага свету зіхатлівага храма кахання.

У пастаноўцы 2012 года рэжысёр імкнуўся адысці ад папярэдніх напрацовак, зрабіўшы акцэнт на роўнавялікіх па трагічнасці вобразах Кізгайлы і Рамана, Ірыны і Любкі.
У самой жа гісторыі, на думку М.Панджавідзэ, была вельмі моцная тэма ўнутранага расколу, якім адзначаны практычна кожны персанаж, акрамя Ірыны. Тут і мукі Кізгайлы, які пакутуе з-за страшнага граху ў выглядзе з'яўлення на яго роднай зямлі замежных наймітаў. Гэта і Раман, які разумее, што здзяйсняе цяжкі грэх, паднімаючы чэрнь на сваіх. У страшнай, братазабойчай гісторыі, дзе няма правых і вінаватых, дзе фінал - перамолатыя, як жорнамі, лёсы герояў, найбольш пранізлівай стала тэма таго, што існуе над усім, што адзінае супрацьстаіць усім войнам, сіле і злосці - каханне. Гэта - глыбока хрысціянская дактрына: толькі палюбіўшы блізкага свайго, ратуеш сябе. Толькі каханне здольна адказаць на тыя пытанні, на якія немагчыма адказаць ні мячом, ні законам.
У другой версіі асабістая і гістарычная лініі падмяняюць адна адну. Гэта стварае эфект паралельнага дзеяння, уся сцэна паглыбляецца ў змрок, у святле пражэктара - саліст, які ўспрымаецца па-за канкрэтным месцам і часам дзеяння. У пастаноўцы ўзнікла шмат новага. Некаторыя дэталі ўзмацніліся. Канцэпцыя рэжысёра знайшла адлюстраванне ў цэласнасці афармлення, сцэнаграфіі і светлавога рашэння. Пэўныя, поўнасцю вытрыманыя ў духу часу касцюмы падмацавалі манументальнасць гістарычных вобразаў. Пастаноўшчыкі пастараліся выкарыстоўваць і як мага больш магчымасцей сучаснай сцэны Вялікага тэатра Беларусі.
Пастаноўка оперы “Сівая легенда” Д.Смольскага 2012 года таксама была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

 

 

  Кізгайла – Станіслаў Трыфанаў

 

 Раман – Сяргей Франкоўскі,   Кізгайла – Станіслаў Трыфанаў

 

Ірына – Настасся Масквіна,  Раман – Сяргей Франкоўскі,   Кізгайла – Станіслаў Трыфанаў

 

   Кізгайла –  Уладзімір Громаў,  Раман – Сяргей Франкоўскі

 Раман – Сяргей Франкоўскі

 

    Кізгайла –  Уладзімір Громаў,  Раман – Сяргей Франкоўскі

 

 Кізгайла –  Станіслаў Трыфанаў,  Раман – Сяргей Франкоўскі

 

 Сцэна з оперы 

 

 Раман – Сяргей Франкоўскі, Любка – Аксана Якушэвіч

 

 Раман – Сяргей Франкоўскі, Любка – Аксана Якушэвіч

 

 Любка – Аксана Якушэвіч,  Кізгайла –  Уладзімір Громаў

 Ірына – Ніна Шарубіна

 

  Ірына – Настасся Масквіна

 

 Ірына – Настасся Масквіна

 

Сцэна з оперы. Раман – Сяргей Франкоўскі, Ірына – Настасся Масквіна

 

Сцэна з оперы. Раман – Сяргей Франкоўскі, Ірына – Настасся Масквіна