Версія для людзей са слабым зрокам
By using our website, you agree to our use of cookies.
Вялікі тэатр рыхтуе для гледачоў прэм'еру - грандыёзнае музычнае палатно "Патэтычны дзённік памяці". Першыя паказы вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення пройдуць 22 і 23 чэрвеня. Спектакль прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сем дзён, два запрошаныя калектывы, зоркі танца з пяці тэатраў… З 2 па 9 чэрвеня сцэна Вялікага тэатра Беларусі будзе аддадзена ва ўладу Танца. 10-ты раз у Мінску пройдзе фестываль «Балетнае лета».
З 23 па 25 мая пройдуць Дні культуры Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Вялікім тэатры Беларусі 23 мая.
Віншуем усю пастановачную каманду на чале з рэжысёрам Ганнай Маторнай, а таксама гледачоў з тым, што ў афішы Вялікага тэатра з'явілася казачная "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)", самая вядомая опера С. Баневіча.
На тыдні, калі ў Вялікім будзе праходзіць Оперны форум, у Камернай зале тэатра зноў будзе гучаць прыгожая беларуская музыка – ў аўтарскім праекце Дзмітрыя Шабеці. 17 снежня а 18:30 малады саліст оперы запрашае вас на канцэрт.